Грамадства

Мінабароны Беларусі аб'явіла аб другім этапе «раптоўнай праверкі сіл рэагавання»

У Беларусі пачаўся другі этап «раптоўнай праверкі сіл рэагавання», паведаміў міністр абароны Віктар Хрэнін.

Начальнік Генштаба Узброеных сіл Беларусі Віктар Гулевіч заявіў аб нарошчванні ваеннай прысутнасці ЗША і іх саюзнікаў каля беларускай мяжы. Ён сцвярджае, што ў вучэннях плануецца задзейнічаць да 20 тысяч чалавек і вялікую колькасць тэхнікі. Акрамя таго, паводле яго слоў, плануюцца яшчэ сем вучэнняў на тэрыторыі краін, якія мяжуюць з Беларуссю.

«Пры гэтым адпрацоўка пытанняў па прымяненні разведвальна-дыверсійных сіл, высадка дэсанта, прымяненне сіл спецыяльных аперацый не сведчыць аб міралюбівай скіраванасці гэтых вучэнняў. Зыходзячы з гэтага, ва Узброеных сілах выпрацаваны цэлы комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на супрацьдзеянне магчымым пагрозам», — заявіў Гулевіч.

З мэтай забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь на паўднёвым напрамку сілы падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый разгорнутыя на трох тактычных кірунках, паведаміў Гулевіч.

У рамках праверкі з 10 мая ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях сфармуюць тэрытарыяльныя войскі Кобрынскага і Лідскага раёнаў, дадалі ў прэс-службе ведамства. З запасу на вайсковыя зборы плануецца прызваць каля 430 чалавек.

Аб пачатку «раптоўнай праверкі сіл рэагавання» ў Мінабароны Беларусі аб'явілі 4 мая. Мэта праверкі, як заявілі ў ведамстве, — ацэнка гатоўнасці і здольнасці ваенных да «аператыўнага рэагавання на магчымае ўзнікненне крызісных сітуацый». Пры гэтым у ведамстве адзначылі, што гэтыя «мерапрыемствы з'яўляюцца адной з найбольш эфектыўных форм навучання войскаў і не нясуць ніякай пагрозы ні для еўрапейскай супольнасці ў цэлым, ні для суседніх краін у прыватнасці».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі22

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі39

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі22

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць