Культура

Казкі ад Маляваныча, мульты і «Калыханка». Што паглядзець пра дзіцячым Ютуб-канале «Бэйбус» 

Пра забаўляльны і навучальны YouTube-канал для дзяцей расказвае адзін з яго стваральнікаў — Аляксандр Ждановіч.

Ён згадвае, як усё пачыналася:

«Калі стваралі канал, аб’явілі конкурс для дзетак, каб яны прыслалі нам свае малюнкі персанажа Бэйбуса, як яны яго бачаць. Прыйшло вельмі шмат паштовак з усяго свету. Вырашылі даслаць у адказ кожнаму дзіця адказ ад Маляваныча. Быў вельмі вялікі рэзананс. З такога цуду ў нас усё і пачалося».

Пасля сталі даваць дзіцячыя вершы палітвязні і рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко, які піша іх для свайго сына.

«Раней яны друкаваліся ў дзіцячых часопісах, але, на жаль, часопісы закрыліся. І людзі звярнуліся да нас з прапановай пачаць выдаваць вершы ў нас на канале. Паколькі мы ютуб-канал, вырашылі рабіць не проста аудыёзапісы, а мультвершы. Агучваюць іх народныя артысты Беларусі Зоя Белахвосцік, Аляксандр Падабед, Віктар Манаеў, а таксама Алена Зуй-Вайцяхоўская», — кажа Аляксандр Ждановіч.

У праекце ёсць некалькі мастачак. Адна робіць ілюстрацыі, другая анімацыю. 

«Самае хвалюючае з гэтага ўсяго тое, як чакаў мультвершык сын Андрэя Скурко. Ён слухаў іх па дзесяць разоў. Робім гэта з думкай пра тое, што будзе, калі выйдзе Андрэй і гэта ўсё пачуе. Гэта добрая падтрымка». 

У YouTube ажыў і комікс «Асцярожна: дзеці!». Гэта вясёлыя і пачувальныя прыгоды адной кампаніі сяброў — Ціма, Мары, сабакі Газа і ката Тормаза.

Праект «Вясёлы садок» прыдумалі людзі, якія раней працавалі ў «Калыханцы» на БТ. Таксама на канале зрабілі сваю «Калыханку».

«Зразумелі, што нам не хапае пасля казкі-песні, якая звычайна ёсць у калыханках. Абвесцілі конкурс на тэкст. Нам даслала яго Ганна Севярынец. Яе бацька, які нядаўна пайшоў з жыцця, напісаў калыханку для яе ў дзяцінстве. Мы прачыталі і зразумелі, што гэта тое, што нам трэба». 

Зараз аўтары канала абмяркоўваюць новыя праекты. У іх яны хочуць звярнуць увагу на гісторыю нашай краіны, геаграфію, мастацтва».

Чытайце таксама: 

Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Магдалене Дашкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць