Свет

У ЕС плануюць палегчыць канфіскацыю маёмасці, здабытай злачынным шляхам. Гэта кране расіян і беларусаў

Законапраект, які прапануе Еўракамісія, мае на мэце дазволіць адбіраць злачынна нажытыя сродкі без абвінаваўчага прысуду суда. Новыя меры плануюць распаўсюдзіць таксама на расійскіх і беларускіх бізнэсменаў, паведаміў намеснік старшыні Еўракамісіі Маргарыціс Схінас у інтэрв'ю штотыднёвіку Welt am Sonntag.

Еўракамісія ў мэтах барацьбы супраць арганізаванай злачыннасці мае намер прапанаваць папраўкі ў заканадаўства, якія спросцяць канфіскацыю маёмасці, нажытай злачынным шляхам. Новыя меры плануецца распаўсюдзіць таксама на расійскіх і беларускіх бізнэсменаў і палітыкаў, звязаных з вайной Расіі ва Украіне.

«Еўракамісія ў найбліжэйшы час выкажа прапанову аб удасканаленні дзеючых прававых рамак ЕС, якія тычацца канфіскацыі маёмасці, каб узмацніць паўнамоцтвы нацыянальных органаў правапарадку па выяўленні, замарозцы і канфіскацыі маёмасці, якая нажытая злачынным шляхам, і кіраванне ёй», — сказаў Маргарыціс Схінас, адзначыўшы, што дзеючых законаў недастаткова, каб пазбавіць арганізаваную злачыннасць высокіх прыбыткаў.

Па словах Схінаса, аб'ём злачынных даходаў у ЕС складае не менш за 139 мільярдаў еўра, але з гэтай сумы ўдаецца канфіскаваць толькі адзін працэнт.

Распрацаваныя Еўракамісіяй папраўкі дазволяць канфіскаваць злачынныя сродкі і кіраваць імі без абвінаваўчага прысуду суда, адзначыў Схінас.

Ён таксама паведаміў, што новыя правілы дапамогуць Еўракамісіі больш эфектыўна выконваць санкцыі супраць алігархаў і блізкіх да Пуціна палітыкаў.

«Вельмі канкрэтны прыклад таго, наколькі важная замарозка і канфіскацыя маёмасці, мы бачым у сувязі з санкцыямі ЕС супраць расіян і беларусаў, якія спрыялі вайне ва Украіне», — сказаў Схінас.

Каментары

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі21

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі21

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць