Беластоцкія беларускі падтрымалі флэшмоб «Дзяўчаты супраць вайны» #я_гуляю_не_вайне!, які абвясцілі беларускія дзяўчаты з ваеннай Адэсы. Таксама выказваецца салідарнасць з парасонавымі шпацырамі мінскіх дзяўчат, якія выходзяць у вельмі небяспечных умовах.

«Мы салідарныя з беларускім ды ўкраінскім змаганнем супраць цемры, што навісла над нашымі краінамі, і жадаем падтрымаць добрых нязломных людзей, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі пад прыгнётам дыктатуры, а ва Украіне церпяць ад тэрору расійскіх акупантаў альбо хаваюцца ад маскальскіх бомбаў ды ракет.
Мы сэрцам поруч і верым у перамогу дабра, любові ды справядлівасці! Нельга здавацца! Святло пераможа цемру! Жыве Беларусь! Слава Украіне!»

Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары