Алега Якуніна затрымалі 17 лютага 2022. Згодна з версіяй абвінавачвання, 9 лютага 2022 года ён напісаў дзве фразы: «Стоп Лукашэнка» і «Стоп Лука».
Адзін надпіс быў на фасадзе дома па вуліцы ГОБК у Брэсце, другі — на прыпынку грамадскага транспарту. Камунальнікі выставілі Якуніну прэтэнзіі. На судзе заявілі іскі адразу два прадпрыемствы: КУП ЖРЭУ і ГУП ДЭП.
Яны запрасілі 25,41 рубля і 54,93 рубля адпаведна за пашкоджанне маёмасці. 13 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Брэста мужчыну асудзілі да трох месяцаў арышту.
Тэрмін Алег адбываў у брэсцкім СІЗА-7, а сёння ён выйшаў на волю, піша «Вясна».
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары