Усяго патроху88

У Батанічным садзе бадзяжныя сабакі напалі на дзяўчынку

Інцыдэнт адбыўся на днях, калі ўвечары мінчук з 7-гадовай дачкой выправіўся на шпацыр.

Інцыдэнт адбыўся на днях, калі ўвечары мінчук з 7-гадовай дачкой выправіўся на шпацыр.

«Я толькі сеў на лавачку, а дачка адбеглася метраў на пятнаццаць, — кажа Андрэй Кузьменка, бацька дзяўчынкі. — Раптам чую, яна голасна кліча мяне. Падбег і бачу, як маю дачку абкружылі 2 сабакі: адзін вялікі, другі паменш. Злобна гырчаць, кідаюцца на яе. Я тут жа адагнаў іх. Дзякуй Богу, сабакі не паспелі пакусаць дачкі, але яна вельмі, вельмі спалохалася — на ёй твару не было».

Па выхадзе з Батсаду ахвярам нападу прапанавалі зрабіць запіс у кнізе скаргаў. «Калі мы падышлі да выхаду з боку вуліцы Сурганава, дык служыцелька саду распавяла, што тыя сабакі тут даўно швэндаюцца, а працаўнікі нават баяцца хадзіць на тэрыторыі саду па адным, і што яшчэ даўней дырэкцыя выклікалі кінолагаў, але тыя не знайшлі сабак», — дадае А. Кузьменка.

У адміністрацыі Батанічнага саду паведамілі, што праблема з сабакамі ім добра вядомая і меры прымаюцца.

«Зразумейце, у нас 93 гектары фактычна лясной тэрыторыі, — сказаў адзін з супрацоўнікаў адміністрацыі, які не пажадаў прадставіцца. — У дадатак — побач парк Чалюскінцаў, што адзелены ад Батанічнага саду рэдкай чыгуннай агароджай. Мы не раз звярталіся ў адміністрацыю Першамайскага раёна і да кінолагаў, і нават у таварыства паляўнічых — і пэўныя захады ўсё ж былі зробленыя: увесну злавілі чатыры бадзяжныя сабакі, аднак гэтым разам наведнікаў, відаць, атакаваў новы выпладак».

Гэта трэці выпадак нападу сабакаў у Батанічным садзе за апошнія чатыры месяцы — хіба дагэтуль ахвярамі рабіліся адно жывёлы, лебедзі. У пачатку траўня здабычай бадзяжных сабак зрабілася лебедзь-саміца, а пры канцы чэрвеня — лебедзь-самец.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды10

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін30

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

Трэцяе здарэнне на чыгунцы ў Польшчы — на рэйках выявілі накладку са смартфонам5

Паведамленне аб небяспецы ў дзіцячым садку ў Мінску не пацвердзілася

У «Мінск-Свеце» здаецца кватэра за $170. Але ёсць важны дысклэймер5

Топ-менеджар на Гомельшчыне, які ўваходзіў у склад антыкарупцыйнай камісіі прадпрыемства, асуджаны за карупцыю4

Першага паляка прапагандысты сустракалі на мяжы з падарункамі. Што падарылі?13

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды10

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць