У Магілёве кіроўца пераключыла ўвагу на дзіця і з'ехала проста ў вадаём ФОТА
Аварыя здарылася ў суботу 21 мая ў Магілёве на дарозе каля павароту на Раманавічы, паведаміла міліцыя.

Прыкладна ў 13:00 35-гадовая кіроўца, рухаючыся на аўтамабілі «Таёта» ў бок Чавусаў, пераключылася на 8-гадовага сына, які сядзеў ззаду ў дзіцячым крэсле.
Кіроўца вывернула руль улева, і аўтамабіль з'ехаў у кювет, а пасля трапіў у вадаём. Жанчына з сынам самастойна выбраліся з машыны, ніякіх траўмаў не атрымалі.
За няўважлівасць кіроўца атрымала пісьмовае папярэджанне.
Каментары