Вайна

Арастовіч заявіў, што з пачатку вайны загінула да 10 тысяч украінскіх вайскоўцаў

«У нас на пачатку канфлікту гінула 100 [чалавек] за суткі ў сярэднім. Але ў расійскім войску 1000 [чалавек] за суткі гінула ў першыя 20-30 дзён. Цяпер 200-300 [расіян] гінуць, не менш», — сказаў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны падчас стрыму з Маркам Фэйгіным.

Фота Chris Furlong

На пытанне Фэйгіна пра тое, ці можна зыходзячы з такіх падлікаў сказаць, што ўкраінскае войска страціла да 10 тысяч байцоў, Арастовіч адказаў: «Так, недзе так».

У апошні раз улады Украіны паведамлялі пра агульныя страты 16 красавіка. Тады Уладзімір Зяленскі заявіў, што за час вайны загінула ад 2500 да 3000 украінскіх вайскоўцаў, яшчэ каля 10 тысяч атрымалі раненні.

10 чэрвеня дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк паведаміў, што на вайне штодня гінуць ад 100 да 200 украінскіх вайскоўцаў. 

Міністэрства абароны Расіі ў апошні раз паведамляла пра страты 25 сакавіка. Тады ведамства заявіла, што з пачатку «спецаперацыі» ва Украіне загінуў 1351 вайсковец, яшчэ 3825 чалавек атрымалі раненні. Журналісты адзначаюць, што па стане на 10 чэрвеня публічна пацверджаная гібель больш за 3500 чалавек.

Генштаб УСУ ацэньвае страты Расіі ў 32 тысячы чалавек. Незалежныя эксперты называюць лічбы ад 15 да 20 тысяч забітых расіян.

Каментары

Цяпер чытаюць

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну3

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы ўклалі ў Беларусь мільён даляраў». 94‑гадовая Надзея Запруднік — пра любоў да краіны, жыццё ў Другую сусветную і выпрабаванні беларусаў9

Мерц выступіў супраць накіравання міратворцаў ва Украіну пад еўрапейскім сцягам3

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады3

Саудаўская Аравія непублічна падтрымала магчымы ўдар ЗША па Іране1

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер23

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

Еўрасаюз збіраецца ўвесці санкцыі супраць Кыргызстана за дапамогу Расіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну3

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць