Ежа

Рэцэпт на выхадныя. Бульбяны гратэн — простая страва для летняй вячэры

Гратэн (gratin) — гэта французская страва, запечаная ў духоўцы да стварэння прыгожай скарыначкі. Зараз прапануем вам англійскі варыянт гратэна. Яго можна і падаваць са свінінай, і есці проста так.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць англійскі гратэн, вам спатрэбіцца:

  • 250 грамаў бульбы, парэзанай на кубікі з гранямі прыкладна па 2,5 сантыметра,
  • 2 ачышчаныя морквы, парэзаныя кружочкамі,
  • 50 грамаў масла,
  • 1 ачышчанае і тонка нарэзанае сцябло цыбулі-парэя,
  • 200 грамаў бекону, які трэба нарэзаць кубікамі,
  • 50 грамаў мукі,
  • 200 мілілітраў яблычнага соку,
  • 300 мілілітраў малака,
  • соль і чорны перац,
  • трохі чабору,
  • 2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею.
  1. Закіпяціце ваду ў каструлі і варыце ў ёй кубікі бульбы хвілін з 7 ці пакуль яна не будзе напалову гатовая. Дадайце моркву і варыце гародніну яшчэ 7—8 хвілін або пакуль морква і бульба не стануць мяккімі. Зніміце з агню і працадзіце.
  2. Тым часам нагрэйце глыбокую патэльню на сярэднім агні. Растапіце на ёй масла і абсмажце разам цыбулю-парэй і бекон 7—8 хвілін ці пакуль цыбуля не стане мяккай, а бекон — залаціста-карычневым.
  3. Разагрэйце грыль да гарачага стану (можна выкарыстоўваць рэжым грылю ў духоўцы).
  4. Дадайце ў патэльню з беконам муку, перамяшайце і гатуйце ўсё на агні адну хвіліну. Паступова дадавайце ў патэльню яблычны сок і малако, перамешвайце ўсё, пакуль у вас не атрымаецца аднародны соус. Давядзіце сумесь да кіпення і тушыце яе дзве хвіліны.
  5. Дадайце ў патэльню бульбу і моркву і добра ўсё перамяшайце, каб садавіна пакрылася соусам. Пакаштуйце сумесь і запраўце яе соллю і перцам на смак.
  6. Выкладзіце сумесь у форму для запякання сярэдніх памераў (прыкладна 28 на 22 сантыметры). Шчодра пасыпце будучы гратэн лісцем чабору і паліце яго алеем. Запякайце страву пад разагрэтым грылем на працягу 10 хвілін ці пакуль гратэн не набудзе залацістую скарыначку.

Пачынаем сезон клубніц. Рэцэпт на выхадныя: клубнічны чызкейк

Рэцэпт на выхадныя. Халодны суп гаспача — тое, што трэба ў летнюю спёку

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам1

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі45

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары29

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам1

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць