Свет2222

Усё ж такі «Белоруссия»

Расіяне не збіраюцца змяняць звычку называць нашу краіну, як у савецкія часы.

Расіяне не збіраюцца змяняць звычку называць нашу краіну, як у савецкія часы.

З 1 верасня змяніліся некаторыя моўныя нормы рускай мовы. Аднак, многія арфаграфічныя нормы засталіся старымі, нягледзячы на іх спрэчнасць. Савецкая назва нашай краіны «Белоруссия» засталася нормай правапісу.

Леанід Крысін, намеснік дырэктара Інстытута расейскай мовы імя Вінаградава Расійскай акадэміі навук, доктар філалагічных навук, загадчык аддзелам сучаснай расейскай мовы, пракаментаваў захаванне старой нормы «Народнай газеце»:

— Па-расейску трэба, канешне казаць «Молдавия» і «Белоруссия». Але тут, зноў-такі, ёсць палітычны момант, — мяркуе філолаг. — Для палітычнай карэктнасці трэба ўжываць «Молдова» і «Беларусь».

Навуковец упэўнены, што паводле нормаў расейскай мовы трэба таксама казаць «на Украине» і «с Украины». «Да нас прыходзілі лісты з украінсканга МЗСа і з нашага МЗСа, і мы адказвалі, што паводле нормаў расейскай мовы трэба казаць «на» і «с». — тлумачыць адмысловец. — Але тут, відавочна, уплывае палітычны фактар, і ў тэкстах, якія звязаныя з перамовамі з украінскім бокам і з прыняццем нейкіх сумесных дакументаў, сустракаецца толькі «в Украине» і «из Украины». Што з гэтым зробіш? Вось такое дзвюхмоўе.

Для мяне было б дзіўна прачытаць — «Гоголь родился в Украине». Усё ж такі «на Украине».

ВЖ

Каментары22

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць14

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе47

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць