Улада11

Васілевіч: Лепш штрафы, чым турма

Удзельная вага пазбаўленняў волі і арыштаў у Беларусі ў агульнай колькасці крымінальных пакаранняў вельмі высокая.

Удзельная вага пазбаўленняў волі і арыштаў у Беларусі ў агульнай колькасці крымінальных пакаранняў вельмі высокая.

Такое меркаванне сёння на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў Мінску выказаў генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч.

«У Беларусі ўдзельная вага пазбаўленняў волі і арыштаў у агульнай колькасці крымінальных пакаранняў невымерна высокая. Гэта прыкладна 23-25 працэнтаў за апошнія гады па пазбаўленню волі і яшчэ каля 10 працэнтаў - па арыштах. У той жа час у шэрагу еўрапейскіх дзяржаў склалася больш прагрэсіўная практыка», -- сказаў Рыгор Васілевіч.

Генпракурор лічыць, што суды пры вызначэнні пакарання павінны значна часцей прымяняць штраф, а не пазбаўленне волі або арышт. Гэта дасць магчымасць у тым ліку скараціць расходы дзяржавы на ўтрыманне асуджаных. «Трэба павялічваць штрафную адказнасць, у першую чаргу адносна тых, хто не ўчыняў злачынстваў супраць жыцця і здароўя чалавека», - сказаў ён.

У якасці прыкладу Рыгор Васілевіч прывёў сітуацыю з пакараннем за ваджэнне ў стане алкагольнага ап'янення. Так, за ўвесь 2007 год за гэта правапарушэнне з нецвярозых вадзіцеляў было спагнана штрафаў на суму амаль Br850 млн. Але ў той час як гэты артыкул КК прадугледжвае штраф да 1 тыс. базавых велічынь (цяпер адна базавая велічыня роўная Br35 тыс.), суды рэдка звярталіся да максімальнай меры пакарання. Актыўная пазіцыя МУС і Генпракуратуры па гэтаму пытанню дала магчымасць паўплываць на сітуацыю, і толькі за першае паўгоддзе бягучага года нецвярозым вадзіцелям давялося раскашэліцца на Br12 млрд. «Гарантыяй выплаты штрафу за ваджэнне ў нецвярозым выглядзе з'яўляецца аўтамабіль, і эканамічнае ўздзеянне на гэту катэгорыю правапарушальнікаў цалкам магчыма і абгрунтавана», - сказаў генпракурор Беларусі.

Паводле яго слоў, у КК Беларусі ёсць 6-7 артыкулаў (яны датычацца кампенсацыі сродкаў асобамі, пазбаўленымі бацькоўскіх правоў, на ўтрыманне сваіх дзяцей, кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, хуліганства, крадзяжоў і інш.), справы па якіх у агульнай колькасці складаюць амаль 70 працэнтаў злачынстваў у краіне.

Р. Васілевіч адзначыў, што за апошнія гады ў рэспубліцы назіраецца зніжэнне колькасці злачынстваў практычна па ўсіх пазіцыях, скарачаюцца тэрміны следства, удасканальваецца наглядная дзейнасць пракуратуры. Аднак гэта не падстава для таго, каб спачываць на лаўрах, перакананы генпракурор. Так, напрыклад, пры агульным зніжэнні колькасці забойстваў у рэспубліцы за студзень-жнівень 2009 года ў некаторых раёнах наадварот зафіксаваны значны рост гэтых злачынстваў. За названы перыяд па артыкулу 139 КК («Забойства») распачата 409 крымінальных спраў. Нягледзячы на тое, што гэта на 13 працэнтаў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, яшчэ два месяцы таму, па выніках паўгоддзя, зніжэнне складала 24 працэнты.

БЕЛТА

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы разумеем, што яшчэ некалькі тысяч ходзяць і крыва глядзяць на ўладу18

Палітвязняў прывезлі на мяжу калонай аўтобусаў ВІДЭА6

«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій». Юрыст растлумачыў, чаму прымусовая дэпартацыя палітвязняў злачынства8

Мікола Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь33

Вызвалілі рэдактарку «Белсата» Ірыну Слаўнікаву2

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся78

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць