Эканоміка

«Рассельгаснагляд» абвінаваціў беларускі бок у арганізацыі паставак падсанкцыйнай прадукцыі па схеме «ілжывага вяртання»

Як паведаміла расійская служба, пачасціліся выпадкі вяртання з Беларусі ў РФ прадукцыі раслінаводства, якая ўвозілася ў суправаджэнні фітасанітарных сертыфікатаў, аформленых тэрытарыяльнымі ўпраўленнямі Рассельгаснагляду.

Фота: pixabay.com

«Па інфармацыі кіроўцаў транспартных сродкаў, прычына вяртання — неадпаведнасць прадукцыі патрабаванням якасці. Пры гэтым афіцыйныя дакументы, якія пацвярджаюць выяўленне дзяржаўнымі органамі Беларусі парушэнняў, адсутнічаюць», — адзначаецца ў паведамленні ведамства.

Рассельгаснагляд занепакоены тым, што прадукцыя, якую нібыта вяртаюць, мае прыкметы санкцыйнай, у тым ліку маркіроўку еўрапейскіх краін.

Рассельгаснагляд падазравае прадпрымальнікаў у арганізацыі схемы «ілжывага вяртання», якая выкарыстоўваецца для легалізацыі ў РФ падсанкцыйнай прадукцыі.

Служба звярнулася ў ФСБ, МУС і Растранснагляд. Беларускім кампетэнтным органам накіраваная просьба ажыццяўляць вяртанне падкаранціннай прадукцыі ў Расію ў суправаджэнні фітасанітарных сертыфікатаў з указаннем прычын вяртання.

Раней папулярнай была схема «ілжывага транзіту». Тавары адпраўляліся з Беларусі ў іншыя краіны ЕАЭС, аднак разгружаліся ў Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі19

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з найбагацейшых сем'яў Саудаўскай Аравіі хоча набыць замежныя актывы «Лукойла»5

Ларысе Долінай усё ж давядзецца пакінуць прададзеную кватэру5

Перад УНС сілавікі нагнятаюць атмасферу6

Зяленскі: ЗША перададуць Расіі абноўлены мірны план1

Беларус паставіў новую SIM-картку і атрымаў доступ да чужых перапісак у тэлеграме13

«Сабачая савецкая сістэма». Алесь Бяляцкі расказаў пра стаўленне ў турме да нобелеўскага лаўрэата8

Сабаленку другі год запар прызналі найлепшай тэнісісткай свету15

У Клічаве проста па вуліцы горада шпацыравала рысь ВІДЭА2

У Бразіліі ўраган зламаў і паваліў статую Свабоды ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі19

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць