Ці марылі ліцвіны і русіны пра мора? Публічная лекцыя Андрэя Радамана ВІДЭА
Пачатак вайны за Інфлянты, Віленская унія 1561 года і выхад да Балтыйскага мора нараджалі для Рэчы Паспалітай патрэбу ў валоданні ваенна-марскім флотам на Балтыцы. Пра cпробы стварэння флота Рэчы Паспалітай на Балтыйскім моры ў XVI-XVII стагоддзях у Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве, які з нядаўняга часу стаў ладзіць сустрэчы з беларускімі гісторыкамі ў рамках спецыяльнага праекта «Кава з гісторыкам», расказаў Андрэй Радаман.
Шведскія каралі дынастыі Ваза мелі ідэю аб ператварэнні Рэчы Паспалітай у моцнае цэнтралізаванае дзяржаўнае ўтварэнне, якое б валодала баяздольным ваенна-марскім флотам на Балтыйскім моры. Але большасць палітычнай эліты любыя памкненні манархаў дамінаваць на Балтыцы атаясамлівалі з памкненнем да ўмацавання манархічнай улады і выхадам за акрэсленыя шляхецкім соймам рамкі канцэпцыі развіцця дзяржаўнасці.
Лідары рэгіянальных шляхецкіх эліт у сваёй большасці не ведалі мора, не разумелі выгодаў, якія маглі б атрымаць ад марскога гандлю, а мараплаванне лічылі выключна мяшчанскім заняткам. Толькі нямногія ліцвіны і русіны, змагаючыся пад сценамі Смаленска, Хоціна і Парнавы, марылі пра мора.
-
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
-
Лі Куан Ю: як за адно пакаленне цвёрдай рукой вывесці маладую краіну ў сусветныя лідары
-
Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары