Свет11

Ад сёння санкцыі ў дачыненні да расійскага транзіту праз Літву ў Калінінград пашыраюцца на цэмент і спірт

З 10 ліпеня ўступае ў сілу забарона на ўвоз цэменту, спірту і шэрагу іншых тавараў расійскага паходжання на тэрыторыю Еўрасаюза, прадугледжаная чацвёртым пакетам санкцый ЕС. Абмежаванне закране і транзіт у Калінінград, хоць раней казалася, што ў новым тлумачэнні аб прымяненні санкцый ад Еўракамісіі могуць з'явіцца выключэнні, піша delfi.lt.

Вагоны ў Калінінградзе. Фота: AP / Scanpix

На сайце Міністэрства замежных спраў Літвы, прысвечаным рэалізацыі міжнародных санкцый, падкрэсліваецца, што наземны транзіт паміж Калінінградскай вобласцю і іншымі часткамі Расейскай Федэрацыі не спынены і не заблакаваны.

«Транзіт пасажыраў і грузаў, якія не патрапілі пад санкцыі ЕС, працягваецца. Літва не ўводзіла ніякіх аднабаковых, індывідуальных ці дадатковых абмежаванняў на гэты транзіт», — адзначаецца там.

Таксама тлумачыцца, што Літва, як і іншыя краіны — члены ЕС, прымяняе абмежавальныя меры, прынятыя ЕС. Чацвёрты санкцыйны пакет ЕС, прыняты 15 сакавіка 2022 г., увёў абмежавальныя меры на імпарт і транспарціроўку сталі і іншых вырабаў з чорных металаў і меў на ўвазе скасаванне такіх дагавораў, заключаных да ўступлення санкцый у сілу — да 17 чэрвеня 2022 года.

У МЗС нагадваюць, што з 10 ліпеня 2022 года ўваходзіць у дзеянне забарона на ўвоз і транспарціроўку цэменту, спірту і іншай прадукцыі. У дакуменце адзначаецца, што Расія атрымлівае ад гэтых тавараў значны даход і дзякуючы гэтаму можа ажыццяўляць дзеянні, якія дэстабілізуюць сітуацыю ва Украіне.

Чарговае пашырэнне абмежаванняў чакаецца 10 жніўня 2022 года, калі павінна ўступіць у сілу забарона на вугаль і іншыя віды цвёрдага выкапнёвага паліва. З 5 снежня 2022 года і ў лютым наступнага года санкцыі ЕЗ таксама павінны распаўсюдзіцца на расійскую нафту і адпаведныя нафтапрадукты (з асаблівымі ўмовамі). 

Каментары1

  • Königsberg people republic
    10.07.2022
    любіцелі глогу заскавытаюць

Цяпер чытаюць

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА3

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута пра сваю «справу змоўшчыкаў»: Злавілі лохаў, якія паверылі ў тое, што змова магчымая12

Стась Карпаў: А што, ёсць абавязак — любіць гей-парады?67

Кітайскі конік, які з'явіўся ў выніку браку вытворчасці, стаў вірусным хітом сезона3

ЗША прыпыняе выдачу іміграцыйных віз для грамадзян 75 краін, уключна з Расіяй. Ці датычыць гэта Беларусі, пакуль невядома5

Марына Гірын, якая ўсё ж трапіла да прэзідэнта Польшчы, абурылася, што яму падарылі ляльку з анучы42

Трамп абяцае падтрымку пратэстоўцам у Іране. Але ці ёсць у яго дастатковыя сілы?3

Беларуска гуляла па лесе і сустрэла статак зуброў ВІДЭА1

Прыгажуні ў інстаграме выхваляюцца дарагімі сукенкамі, якія ім падарыў Лукашэнка14

Памёр віцебскі мастак Юрый Зуеў. Ягоная спадчына можа загінуць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА3

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць