Здароўе77

Чаму нельга двойчы карыстацца пластыкавымі бутэлькамі

У інтэрнэце можна знайсці шмат рэкамендацый пра тое, як даць пластыкавым бутэлькам другое жыццё. Гэтыя рэкамендацыі могуць выглядаць экалагічнымі, але ж насамрэч іх выкананне можа нашкодзіць вашаму здароўю.

Фота: pixabay.com

Лета — самы час рабіць харчовыя загатоўкі на зіму. Для іх, да і не толькі, гаспадыні часам бяруць пластыкавыя бутэлькі, што ўжо былі ў выкарыстанні. Але ж лепей так не рабіць, тлумачыць onet.pl.

Гэтую тэму падняла польская інстаграм-блогерка Сільвія Панек, аўтарка блога mama.chemik. Яна раіць не выкарыстоўваць пластыкавыя бутэлькі для таго, каб засольваць у іх агуркі, але ж думкі полькі справядлівыя і ў выпадку з захоўваннем у пластыку іншых прадуктаў.

Блогерка тлумачыць, што ідэя паўторна выкарыстаць пластыкавыя бутэлькі можа здацца дужа экалагічнай, бо так мы зменшым колькасць смецця. Праблема ў тым, што гэтыя бутэлькі разлічаныя толькі на аднаразовае ўжыванне, і калі выкарыстоўваць іх больш разоў, гэта можа выклікаць дрэнныя наступствы для здароўя.

Эксперты нагадваюць, што рэчывы з пластыкавых бутэлек часта пераносяцца ў напоі, якія захоўваюцца ў гэтых бутэльках. Тое, колькі рэчываў перанясецца, залежыць ад розных фактараў: часу кантакту, тэмпературы, уплыву сонечных праменяў і складу напою. Калі ў бутэльцы вада, у яе трапіць менш шкодных рэчываў з пластыку, калі ж там кіслы апельсінавы сок ці газаваны напой, такіх рэчываў у вадкасці будзе больш.

Блогерка дадае, што сярод рэчываў, якія выдзяляе пластык, ёсць таксічны матэрыял антымоній (сурма), які можа выклікаць млоснасць, ірвоту і дыярэю. Таксама пластык выдзяляе рэчы, падобныя па структуры да натуральных гармонаў, якія могуць дрэнна ўплываць на функцыянаванне эндакрынных залозаў.

Глыбока ў лёгкіх жывых людзей знайшлі часцінкі пластыку. Невядома, як гэта ўплывае на здароўе

Навукоўцы прыдумалі, як ператварыць пластык у ванілін

Каментары7

  • Чытач
    16.07.2022
    "Неяк бацькі абыходзіліся"? Сур'ёзна? А моя бабуля ў школу 10 км узімку хадзіла. Навошта нам аўто? Навошта ліфты, лядоўні, кампутары. Сьмешны Вы)
  • M
    16.07.2022
    Пластык бывае розны, аднаразовы i не
  • Максим Дизайнер
    16.07.2022
    Для загазованной пролетарской клоаки, где на 2млн человек 900тыс машин, машина - смысл жизни, по две в сИмью, большинство из которых не соответствуют никаким экологическим нормам, где от 50-летних деревьев во дворах оставляют кочерыжки, абы ветка не упала на припаркованный корч. С крупными машиностроительными предприятиями, ТЭЦ прямо в центре города. Это информация не актуальна. От одного прогрева колхозниками корчей с утра под окнами человек страдает гораздо больше.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:010

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай19

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

82‑гадовая кітаянка лячылася жывымі жабамі. Гэта ледзь не вылезла ёй бокам

Чэмпіянат свету па футболе 2034 года могуць правесці ў 2035-м1

У Брагіне завуч гімназіі ідэалагічна адсправаздачылася ФОТА ўласнай дачкі4

Ціханоўская: Мы з Сяргеем не канкурэнты, а гісторыю з адменай інтэрв'ю CNN раздзьмулі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін26

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць