ДТЗ са смяротным зыходам адбылося сёння днём на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў у Віцебску, паведамляе УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, сутыкнуліся грузавы аўтамабіль «МАЗ» і матацыкл Honda. 37-гадовы матацыкліст ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.

Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары