Вайна77

Украінская разведка: Расія да канца жніўня плануе вывезці з Беларусі 12 тысяч тон боепрыпасаў

Упраўленне стратэгічных камунікацый Узброеных сілаў Украіны паведаміла, што Расія пачала вывозіць з Беларусі боепрыпасы ў 1061-ы Цэнтр матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Паўднёвай вайсковай акругі. «Агулам да канца жніўня запланавана вывезці 12 тысяч тон боепрыпасаў», — адзначаецца ў паведамленні.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: УНІАН

Паводле Упраўленьня стратэгічных камунікацый, гэта можа сведчыць аб праблемах, якія мае Расія са своечасовай пастаўкай патрэбнай колькасці боепрыпасаў у зону баявых дзеянняў.

«Гэта яшчэ адна нагода сумнявацца ва ўварванні ва Украіну беларускай арміі, якая ў цяперашніх умовах ператварылася яшчэ і ў рэсурсную базу для падмацавання Расіі», — адзначылі ва Узброеных сілах Украіны.

Адначасова гэта лічаць і негатыўным момантам, які сведчыць пра тое, што дэфіцыту боепрыпасаў у расійскай арміі няма, а ёсць толькі праблемы з дастаўкай іх перадавым падраздзяленням.

Каментары7

  • Антисвете
    04.08.2022
    антисвета, калi вам так будзе лягчэй, то ўсе што творыцца ў Беларусi цудоўна ведаюць заходнiя разведкi, у тым лiку i тое што рыхтавалiся развязаць вайну таксама ведалi.
  • Dr. Someone
    05.08.2022
    Чым больш рашка забярэ ў дзеда-вар'ята небяспечных цацак - тым лепш. 
    Сённяшняя бел. войска нікога абараніць не ў стане, а вось ліха нарабіць - гэта як два пальцы... 
    Таму чым менш у нас застанецца небяспечных савецкіх жалязяк - тым усім спакайней. 
    Украінцы, спадзяюся, хутка і не вельмі бяспечна для расейцаў іх утылізуюць недзе ў стэпах.
  • координаты не чудес
    05.08.2022
    Антисвете, з вашым "дакладам" - гэта вам да светы ці дакладней - да саветніка яе)
    вы трошкі адрасам зашыбліся. не заўважылі, не? 

Цяпер чытаюць

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку10

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ14

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?5

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі6

Санта над Маладзечнам скарыў тыкток

Зяленскі паведаміў пра тэлефонную размову з прадстаўнікамі Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку10

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць