Эканоміка55

Галоўчанка: Беларусь прыняла рашэнне аб стварэнні партовай магутнасці на паўночным захадзе Расіі

Беларусь прыняла рашэнне аб стварэнні партовай магутнасці на паўночным захадзе Расіі. Пра гэта заявіў журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка пасля нарады ў Лукашэнкі па экспарце беларускай прадукцыі, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Мы разумеем, што вялікія аб'ёмы трэба перавальваць. Гэта тычыцца ўсіх відаў грузаў: і мінеральныя ўгнаенні, і лясныя грузы, накатныя грузы, кантэйнерныя перавозкі, — сказаў Раман Галоўчанка. — Таму былі прадстаўленыя некалькі адпрацаваных варыянтаў далейшага развіцця ўласных магутнасцяў. Па адным з іх рашэнне прынятае, яно будзе рэалізаванае ў самы бліжэйшы час. Гэта Паўночна-заходні рэгіён Расійскай Федэрацыі».

У той жа час падрабязнасці, у якім порце, як доўга будзе рэалізоўвацца праект і ў колькі ён абыдзецца Беларусі, прэм'ер-міністр пакуль не стаў раскрываць.

«Давайце мы закрыем здзелку і пасля гэтага ўжо раскрыем усе карты, дзе будзе гэтая кропка, — растлумачыў ён. — Але праект запрацуе ўжо ў самы бліжэйшы час. Да канца гэтага года дакладна».

Што тычыцца дадатковых лакацый, гэтыя варыянты будуць прапрацаваныя дадаткова з пункту гледжання эканамічнай мэтазгоднасці і неабходных укладанняў. «Там неабходны большы памер укладанняў у інфраструктуру, таму трэба паглядзець, як ва ўмовах цяперашніх рэалій гэта будзе адбівацца на эканоміцы», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён расказаў, што Беларусь цяпер супрацоўнічае з дзевяццю расійскімі партамі на розных морах. Прычым, па яго словах, для краіны дзейнічаюць асаблівыя тарыфы, узаемавыгадныя для абодвух бакоў.

«Калі ў мінулым годзе мы праз парты Расіі везлі нуль цэлых і нейкую дзясятую нашых аб'ёмаў, то ўжо цяпер па выніках шасці месяцаў мы дадаткова далі ў расійскія парты парадку двух мільёнаў тон розных грузаў. Гэта добрая прыбаўка і для расійскіх грузаадправіцеляў. Таму рухаемся далей у гэтым кірунку», — дадаў кіраўнік урада.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра «адцісканне» долі ў Клайпедзе: Гэта не павінна прайсці беспакарана

Каментары5

  • ster
    11.08.2022
    поникшие, злые. все мысли куда бежать???
  • Уладзімір
    11.08.2022
    Для экспарту грузаў РБ больш зручнымі з'яўляюцца парты на Балтыце. Літоўскіе, напрыклад. Можна і свой порт пабудаваць там. І для гэтага Беларусі трэба не вельмі шмат: стать еўрапейскай краінай, а не халуём Масквы.
  • Лідкін боршч
    11.08.2022
    Уладзімір, ну што вы, Мурманск бліжэй і даражэй, памятаеце: там тожа нашы людзі жывуць. Хто з іх калі думаў, гэта ж не яго грошы. Хачу венесуэльскую нафту ганю, хачу, новы самалёт, хачу, мэрсы страле, каб не сорамна ехаць было на працу.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча10

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах7

У Лівіі забілі сына Муамара Кадафі3

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

Бабарыка запосціў змагарскую гарэлку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белай стужкай17

Іранскія катары хацелі ўзяць на абардаж амерыканскі танкер

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча10

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць