Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча запрашае дзетак-беларусаў і іх бацькоў на заняткі ў беларускай суботняй школы.

Школа адновіць заняткі ў верасні. Яны будуць праходзіць па суботах (магчымыя і іншыя дні, калі група будзе збірацца некалькі разоў на тыдзень) у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры (Vilniaus/Віленская 20).
Заняткі бясплатныя, але пры жаданні Вы зможаце падтрымаць школу ахвяраваннямі.
Штотыдзень у дадатак да заняткаў для дзяцей будуць праходзіць сустрэчы бацькоўскай школы, дзе будуць абмяркоўвацца актуальныя для бацькоў тэмы.
Акрамя гэтага, у межах школы плануецца правядзенне майстар-класаў, творчых сустрэч, лекцый з запрошанымі гасцямі, а таксама супольных экскурсій і вандровак.
Запоўніце, калі ласка, невялікую анкету, каб арганізатары ўяўлялі колькасьць ахвочых і маглі скантактавацца з вамі.
Калі наведваць заняткі школы будзе некалькі вашых дзяцей, запоўніце форму для кожнага асобна. На адказы вам спатрэбіцца не больш за 5 хвілін.
Перад пачаткам заняткаў будзе арганізаваны бацькоўскі сход. Пра час правядзення сходу вам паведамяць пазней.
Калі маеце пытанні, лістуйце на [email protected] або задавайце іх у тэлеграм-чаце беларускай суботняй школы.
Каб быць у курсе апошніх навін, арганізатары таксама прапануюць далучыцца да канала беларускай школы ў Тэлеграме.
-
28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві
-
«Мне казалі: ты з глузду з'ехаў, які пашпарт, тут Кіеў могуць узяць!» Беларус расказаў, як згубіў ва Украіне дакументы і тры гады не мог з яе выехаць
-
У Добрушы чалавек дабіўся кампенсацыі ад гаспадара аўчаркі, па віне якой ён страціў вока
Каментары