Грамадства33

Хлопец трапіў на размеркаванне ў раёнку ў Чавусы: Далі кватэру. Ёсць туалет, душа пакуль, праўда, няма

Віталь адвучыўся на журналіста ў Магілёўскім універсітэце імя Куляшова і па размеркаванні адправіўся ў раённы цэнтр Чавусы, дзе яму трэба будзе працаваць два гады ў газеце «Іскра». Пра ўмовы, у якіх жыве і працуе малады спецыяліст, піша magilev.by.

Першы працоўны дзень для маладога чалавека пачаўся 15 жніўня.

«Устаў а 5-й гадзіне раніцы, — распавядае малады спецыяліст. — Хацеў трапіць на маршрутку, каб лішні раз не спазняцца. Прыехаў — і адразу ў рэдакцыю. На жаль, не пазнаёміўся з усімі сваімі будучымі калегамі. Некаторыя ў адпачынках, на бальнічных. Пазнаёміўся з галоўным рэдактарам, з журналістамі. Як ні дзіўна, сустрэлі мяне ў рэдакцыі з пакетам яблыкаў. Атмасфера вакол на дзіва спакойная. Месца шмат. Працуй — не хачу. Людзей мала, усе прыязныя. Большасць журналістаў — моладзь. Цікава тое, што мне паабяцалі калонку. Мая задача — дзяліцца ўражаннямі ад таго, што бачу, чую, пра што думаю.

Атрымаў першае заданне — напісаць матэрыял у калонку пра тое, чаго я чакаю ад свайго першага месца працы. Сказалі, што ўступная частка добрая, а вось заключэнне некалькі дэпрэсіўнае. Трэба перарабляць.

Уражанні ад горада? За 2 дні яшчэ, вядома, не склаліся. Пакуль спрабую арыентавацца на мясцовасці. Ведаю, што ёсць парк, які выводзіць на асноўныя вуліцы. Чавусы, наколькі я разумею, горад не кампактны — ёсць аддаленыя раёны, пра якія я паняцця не маю. Напрыклад, я да гэтага часу не разумею, як дабрацца да чыгуначнага вакзала».

Віталь кожны вечар пасля працы вяртаецца ў Магілёў на маршрутцы. Кошт праезду ад раённага цэнтра да Магілёва — 5 рублёў, то-бок за дзень прыйдзецца заплаціць 10 рублёў, за месяц — каля 200 рублёў. Кошт квітка на цягнік — 4 рублі 90 капеек.

Адміністрацыя раёна прапанавала маладому спецыялісту кватэру. Праўда, яна далёка ад працы. Кватэра — двухпакаёвая, з рамонтам, пустая. Ёсць туалет, душа пакуль, праўда, няма. Віталь спадзяваецца паставіць яго самастойна. 

За кватэру яму прыйдзецца аплачваць толькі камунальныя паслугі і 6 рублёў за карыстанне памяшканнем (гэта за месяц). 

«Заробак Віталіку абяцаюць не казачны, але, тым не менш… 700 рублёў. Для маладога спецыяліста, я лічу, гэта не дрэнна», — піша аўтар матэрыялу ў раёнцы.

На пытанне, што асаблівага можна заўважыць у Чавусах прыезджаму чалавеку, Віталь адказаў не адразу. Задумаўся. Праз некалькі секунд адзначыў: «Людзей вельмі мала. Пасля Магілёва гэта дзіўна!»

Каментары3

  • SHOS
    19.08.2022
    Что ему сказали, то и напишет.
    Якобы никто не понимает))

    Тем не менее я люблю читать подобные статьи:
    - параллельная светлая и ясная реальность
    - написать много и ни о чём не написать
    - замалчивать проблемы либо делать тупой перевод стрелок на другие темы
    - да и просто это забавно
  • баж и жук
    19.08.2022
    "Сказалі, што ўступная частка добрая, а вось заключэнне некалькі дэпрэсіўнае. Трэба перарабляць."

    у гэтых двух караценькіх сказах уся кухня газеты Іскра і перспектывы маладога спецыяліста ў дзяржаўным выданні. ён сам усё разумее

  • баж и жук
    21.08.2022
    насамрэч, для Віталя, калі ён сапраўды журналіст, неблагія перпектывы)
    бо можна пісаць так, нібы ты ўсхваляеш рэжым, а насамрэч, не. гэта асаблівае майстэрства. не ўсім дасяжна. гэта тонка. але, калі ў яго атрымаецца, гэта будзе крута;)
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць