Самалёт Turkish Airlines аварыйна сеў у Мінску. Падчас палёту вываліліся кіслародныя маскі і самалёт стаў зніжацца
Учорашні рэйс TK7698 Turkish Airlines па маршруце Анкара-Масква экстрана сеў у Мінску. Пасажыры паведамляюць, што падчас палёту вываліліся маскі і самалёт пайшоў на зніжэнне, піша reform.by.

Афіцыйныя прычыны экстранай пасадкі ў аэрапорце Мінска авіякампанія не агучыла.
Сваякі пасажыраў сцвярджаюць, што іх пакінулі без гатэля, ежы і вады з 2 да 6 гадзін, потым сказалі, што неабходна за свой кошт купіць дарагі білет, а выдаткі будуць кампенсаваныя пазней.
Па даных сэрвісу FlightRadar24, самалёт да гэтага часу знаходзіцца ў Мінску.
-
Магістратура ў Еўропе — выдатны шанец атрымаць еўрапейскую адукацыю і застацца жыць і працаваць у Еўрасаюзе. Што трэба для паступлення
-
Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі
-
Цой прывёў да Багдановіча: японскі адвакат распавёў, як зацікавіўся беларускай культурай і вывучыў мову
Каментары