Грамадства

У Салігорскім раёне стварылі заказнік «Старобінскі»

Заказнік створаны для захавання рэдкіх раслін і жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца пад міжнароднай аховай, а таксама для захавання іх папуляцый, падтрымання высокай біялагічнай разнастайнасці і экалагічнай раўнавагі, паведамляе БелТА. Гэты заказнік будзе мець мясцовае значэнне.

Па словах начальніка Салігорскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Камінскага, заказнік быў сфармаваны ў выніку палявых даследаванняў Інстытута эксперыментальнай батанікі НАНБ імя Купрэвіча. Рашэнне аб яго стварэнні было прынятае Салігорскім райвыканкамам 29 чэрвеня. 

«Агульная плошча заказніка — 5,3 тыс. га. «На гэтай тэрыторыі было знойдзена каля 33 відаў, уключаных у Чырвоную кнігу. А вывучэнне праводзілася летась. Паводле апошняй інфармацыі, якую мы атрымлівалі ад Нацыянальнай акадэміі навук, мы ўжо маем там 51 від чырвонакніжных раслін і жывёл, якія павінны знаходзіцца пад аховай. Адзначаецца 38 відаў груп жывёл, сярод іх такія рэдкія, як балотная чарапаха, трытон грабеністы. Гэтая тэрыторыя таксама змяшчае два помнікі прыроды — «Дубрава 1» і «Дубрава 2», — патлумачыў Андрэй Камінскі. 

Сярод іншага, заказнік створаны і для таго, каб рэалізоўваць турысцка-рэкрэацыйны патэнцыял: «Цяпер разглядаем стварэнне не менш чым чатырох экалагічных сцежак, у тым ліку веласіпедных», — адзначыў начальнік інспекцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды6

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

Трэцяе здарэнне на чыгунцы ў Польшчы — на рэйках выявілі накладку са смартфонам5

Паведамленне аб небяспецы ў дзіцячым садку ў Мінску не пацвердзілася

У «Мінск-Свеце» здаецца кватэра за $170. Але ёсць важны дысклэймер5

Топ-менеджар на Гомельшчыне, які ўваходзіў у склад антыкарупцыйнай камісіі прадпрыемства, асуджаны за карупцыю4

Першага паляка прапагандысты сустракалі на мяжы з падарункамі. Што падарылі?13

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды6

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць