Эканоміка1717

Падрыхтоўка грамадскай думкі? Лукашэнка і прапаганда загаварылі пра карысць дэвальвацыі

Вось ужо некалькі дзён беларускія прапагандысты гавораць следам за Лукашэнкам пра тое, што дэвальвацыя рубля дапамагла ўратаваць беларускую сельскую гаспадарку. Падобныя наратывы супалі з погаласкамі пра магчымую дэвальвацыю ў Расіі — а беларускі рубель сёння дэ-факта прывязаны да расейскага.

19 жніўня Лукашэнка ездзіў да аграрыяў і падзяліўся сакрэтамі «поспехаў» беларускай сельскай гаспадаркі:

«Мы перажылі дзве пяцігодкі адраджэння вёскі. І калі першую пяцігодку мы планавалі ў той страшнай беднаце, я ўспамінаю двух чалавек.

Аляксандра Андрэевіча Папкова, ён быў тады, па-мойму, віцэ-прэм'ерам, і Пятра Пятровіча Пракаповіча, быў старшынёй Нацыянальнага банка.

Гэта людзі, якія былі адзін справа, адзін злева. Сфармавалі план пяцігадовы адраджэння вёскі.

Дакладна вызначылі крытэрыі — гэта не павінны быць прыватныя фермерскія гаспадаркі.

Фермерам быць, хай зараджаюцца, будзем іх падтрымліваць. Але нельга развальваць саўгасы, калгасы. Сёння мы разумеем, што тады мы не памыліліся, ствараючы ўзбуйненыя таварныя сельскагаспадарчыя вытворчасці. Пачыналі тады на ўсходзе з «Александрыйскага», і тут Пятро Пятровіч пачынаў. Гэтыя дзве гаспадаркі былі першыя пабудаваныя — яны невялікія, мы іх узбуйнялі паступова — і бачым, што яны даюць рады.

Пры той беднаце мы вырашылі вяртаць даўгі народу. А грошай не было. А дзе бралі?

Памятаеце тую дзікую інфляцыю і дэвальвацыю нашай валюты. Сёння я ўжо шчыра магу сказаць, што тады я даў распараджэнне старшыні Нацбанка Пятру Пятровічу Пракаповічу: дзе не хопіць — будзем друкаваць.

Нікому пра гэта нічога не кажучы, мы, вядома, грошы паддрукоўвалі. І аддавалі на аграрныя праекты», — заявіў палітык.

Лукашэнка ні слова не сказаў пра негатыўныя наступствы той дэвальвацыі для іншых галін беларускай эканомікі і катастрафічнае збядненне грамадзян, якія трымалі свае зберажэнні ў нацыянальнай валюце.

Следам за Лукашэнкам, хваліць дэвальвацыю пачалі і прапагандысты.

Вось што сказаў у эфіры АНТ Ігар Тур:

— Дэвальвацыю Пракаповіча я памятаю добра. (…) Умацаваўшы балючай дэвальвацыяй аграрны шкілет, мы атрымалі магчымасць развіваць далей арганізм беларускай эканомікі. Без той дэвальвацыі дзеля аграрнага сектара не было б сёння ў нас моцнай прамысловасці, хімічнага комплексу і нават моднай IT-сферы. Калі раптам мы страцім сельскую гаспадарку — рэч будзе не толькі ў ёй. Тады проста сціснецца ўся эканоміка. Таму што арганізм не можа жыць без шкілета.

Уставіў свае пяць капеек пра дэвальвацыю і Мікалай Шчокін з Акадэміі навук.

«Аляксандр Лукашэнка прыняў беспрэцэдэнтныя крокі па аднаўленні сельскай гаспадаркі, у тым ліку і шляхам дэвальвацыі. Варта адзначыць, эканамічная мадэль Беларусі ўжо тады паказала жыццяздольнасць. (…) Усе разумелі, што давядзецца сур'ёзна напружыцца, і грошай заўсёды не хапала. Але прэзідэнт быў непахісны», — сказаў ён.

«Сапраўды, Аляксандр Лукашэнка ўзяў на сябе поўную адказнасць і дазволіў правесці пэўную дэвальвацыю, разумеючы, якую нагрузку панясе краіна. Іншага выйсця не было. (…) І сапраўды, такія як Аляксандр Папкоў і Пятро Пракаповіч выступілі ў якасці матора ў рэалізацыі праграмы адраджэння і развіцця вёскі», — сказаў Шчокін.

Чытайце таксама: «Ведомости»: Расія рыхтуе рашэнне, якое прывядзе да значнай дэвальвацыі рубля

Каментары17

  • Зябровский зяблик
    22.08.2022
    Лука,а ты понимаешь,что тебя ненавидят даже твои холуи,что твоё имя и твоих детей будет проклято в Беларуси,и только благодаря твоему безмерному колхозному эгоизму никакого будущего у них здесь не будет,ты это хоть понимаешь своей старческой головой?
  • Доберман и Кавалер-кинг-чарльз-спаниель
    22.08.2022
    Карысьць ад санкцыяў, карысьць ад дэвальвацыі, карысьць ад дыктатуры й правадыра ! :)
  • Лідкін боршч
    22.08.2022
    Мне цікава, калі Лукашэнка пачне нахвальваць урынатэрапію, гэтыя людзі без гонару, без сумлення, таксама пачнуць піць мачу?

Цяпер чытаюць

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах7

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце пад коламі грузавіка загінула пенсіянерка. Кіроўца з’ехаў з месца ДТЗ1

Бяздомная кошка прыцягвае жыхароў Віцебска ў музей2

Дзікія жывёлы ў мароз выходзяць да людзей. Як сябе паводзіць? Вось якія частыя памылкі мы робім3

У Мінску хутка пачнуцца працы па рэканструкцыі Кальварыйскага касцёла1

Знойдзены сотні рахункаў у швейцарскім банку, напэўна звязаных з нацыстамі6

У Лідзе прадалі ўчастак чыгункі ў прамзоне. Колькі каштавала?

Закахаўся і паехаў ва Украіну. 19‑гадовы беларускі палітвязень дапамагае кіяўлянам перажыць зіму пад расійскімі абстрэламі3

Баранавіцкая школа набыла біянічнага робата для навучання1

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах7

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць