Грамадства33

«Пакуль камісія не дасць заключэння, мы нічога…» Кнігі Святланы Алексіевіч правяраюць на экстрэмізм

Чытачка з Дрыбінскага раёна паведаміла ў рэдакцыю выдання «Зеркало», што з бібліятэкі ў яе аграгарадку чамусьці забіраюць кнігі Святланы Алексіевіч. Журналісты паспрабавалі разабрацца ў сітуацыі — і даведаліся пра нечаканыя дэталі.

Фота: Deutsche Welle

Не дабіўшыся канкрэтыкі ў самой бібліятэцы і ў Дрыбінскім райвыканкаме, журналісты «Зеркала» дайшлі да Міністэрства культуры. І там ва ўпраўленні культуры і народнай творчасці іх «супакоілі», што ніякага загаду забіраць кнігі нобелеўскай лаўрэаткі з бібліятэк з іх боку нібыта не было.

Але не было толькі таму, што кнігі Алексіевіч пакуль што толькі знаходзяцца на… «рэспубліканскай камісіі па экстрэмізме». І ў міністэрстве чакаюць яе вердыкту. «Пакуль камісія не дасць заключэння, мы нічога … ад Міністэрства культуры ніякага загаду не было па Алексіевіч, каб забіраць з фондаў».

На пытанне, як можна падазраваць у экстрэмізме кнігі нобелеўскай лаўрэаткі, было адказана, што камісія разбярэцца. І ў яе нібыта «бываюць станоўчыя рашэнні, бываюць адмоўныя».

Тэрмін, цягам якога камісія мае выдаць свой вердыкт, у Міністэрстве не назвалі. Затое сказалі, што «ёсць кніга, якую канфіскавалі, якая прызнаная экстрэмісцкай. Ёсць пэўная кніга, якую выдала «Радыё Свабода», яна супярэчыць дзяржаўнаму ладу беларускаму». Хоць гэта няпраўда, пакуль што ніякую кнігу Алексіевіч «экстрэмісцкай» не прызнавалі.

Камісія, пра якую сказалі ў Міністэрстве, складаецца з 20 чалавек. Яе ўзначальвае дэпутат Палаты прадстаўнікоў, а ў мінулым міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Акрамя яе, сярод членаў камісіі — намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення КДБ Ігар Жукаў, начальнік аднаго з аддзелаў ГУБАЗіК Юрый Ткачук, а таксама афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, намеснік начальніка аддзела ідэалогіі Дзяржаўнага мытнага камітэта Кацярына Шкурдзюк і іншыя. 

Каментары3

  • BLR
    26.08.2022
    1984
  • Дон Рэба
    26.08.2022
    "Літары беларускага алфавіту, якіх няма ў алфавіце расейскай мовы, правераць на экстрэмізм"
  • Лідкін боршч
    26.08.2022
    "Ў"забараніць хочуць, а мо і мову беларускую, бо, як казаў лука мудзішчаў... на ёй ні гаварыл велікі ленін.
    Чальцы камісіі, вы разумееце, што вы з'яўляецеся памагатымі зьнішчэньня краіны, яе гісторыі. Вы, дзеля кіраваньня аднаго неадукаванага хама, гатовыя на парушэньне Канстытуцыі. У пекле вам быць, праклён усіх вашых родзічаў. Прыстасаванцы ды баязліўцы, імя вам легіён.

Цяпер чытаюць

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?5

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Гадаванцы «Іслачы» прыехалі ў ЗАГС і зрабілі трэнеру сюрпрыз

Маладую фатографку з Нароўлі арыштавалі за Гаюна пасля вяртання з «Марафону адзінства»6

Мядзведзеў пагражае сцерці Бельгію з зямлі12

У Друскеніках знойдзены метэазонд з 1400 пачкамі кантрабандных цыгарэт3

Гэта прышчэпка можа выратаваць жанчын ад аднаго з відаў раку. Усё, што трэба ведаць пра вакцынацыю ад віруса папіломы чалавека4

Беларусбанк працягнуў акцыю па крэдытах на новабудоўлі

Мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці ў Мінску адкрыты3

Як Коля Лукашэнка наведаў краму пад Оршай і ўчыніў пярэпалах22

Пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Танзаніі: сотні загінулых4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?5

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць