Свет22

Газ у Еўропе каштуе ўжо больш за 3500 еўра за тысячу кубаметраў

Перасцярогі ў Еўропе адносна поўнага спынення паставак прыроднага газу з Расіі прывялі да новага рэзкага скачку цэнаў на газ, паведамляе Deutsche Welle.

Кошт еўрапейскіх ф’ючарсаў на пастаўкі газу ў верасні ў пятніцу, 26 жніўня, павялічыўся адразу на 9 працэнтных пунктаў да рэкордных 340 еўра за мегават/гадзіну (у больш звыклым для беларусаў вымярэнні гэта 3587 еўра за тысячу кубаметраў).

Раней «Газпрам» абвясціў аб прыпыненні паставак газу па трубаправодзе «Паўночны паток» з 31 жніўня на тры дні з прычыны рамонтных работ. Гэта толькі ўзмацніла страхі наконт перспектывы поўнага спынення паставак расійскага газу ў Еўропу.

У той жа час кіраўнік Нямецкага інстытута эканамічных даследаванняў (DIW) Марсель Фрацшэр заклікаў рыхтавацца да доўгага захавання высокіх цэнаў на прыродны газ. «Цэны на энергію ўжо ніколі не вернуцца на даваенны ўзровень», — сказаў ён у інтэрв'ю радыёстанцыі SWR. На думку Фрацшэра, цэны на энерганосьбіты праз вайну Расіі супраць Украіны будуць заставацца на высокім узроўні на працягу пяці-сямі гадоў, таму людзям трэба настройвацца на зніжэнне ўзроўню свайго жыцця.

Каментары2

  • Дональд
    26.08.2022
    Падштурне новыя тэхналогіі. Час скончыць нафта-газавую эру
  • Максим Дизайнер
    27.08.2022
    Дональд

    Нобелевскую вам!Две!

Цяпер чытаюць

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Зміцер Дашкевіч2

Вызвалілі прафсаюзнага лідара Аляксандра Ярашука4

Лукашэнка: Мы разумеем, што яшчэ некалькі тысяч ходзяць і крыва глядзяць на ўладу18

Палітвязняў прывезлі на мяжу калонай аўтобусаў ВІДЭА6

«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій». Юрыст растлумачыў, чаму прымусовая дэпартацыя палітвязняў злачынства8

Мікола Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь33

Вызвалілі рэдактарку «Белсата» Ірыну Слаўнікаву2

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся78

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць