Свет

Financial Times: Еўрасаюз скасуе спрошчаную выдачу віз для расіян, адносна Беларусі кансэнсусу няма

Брытанскае выданне Financial Times са спасылкай на трох чыноўнікаў Еўрасаюза расказала, што міністры замежных спраў ЕС, хутчэй за ўсё, падтрымаюць чэшскую прапанову наконт скасавання спрошчанага парадку выдачы віз грамадзянам Расіі. Пра канчатковае рашэнне маюць паведаміць падчас двухдзённай сустрэчы міністраў у Празе 30—31 жніўня.

Калі Еўрасаюз сапраўды скасуе пагадненне, то расіянам давядзецца плаціць 80 еўра консульскага збору замест цяперашніх 35, а таксама давядзецца даўжэй чакаць віз.

У Еўрасаюзе хацелі б пайсці далей за гэта ў пытанні віз для расіян, але ў Бруселі няма адзінства адносна поўнага спынення выдачы для іх віз.

Таксама няма кансэнсусу адносна пашырэння візавых санкцый супраць Беларусі, расказвае брытанскае выданне са спасылкай на еўрапейскіх чыноўнікаў.

Некаторыя краіны, як Германія, выступаюць супраць поўнага візавага бану для Расіі — хочуць больш выбарачнага падыходу. Але асобныя краіны ўжо спынілі выдачу віз расіянам, хоць шэнгенская дамова працуе так, што калі адна краіна не выдае візы расіянам, а іншая выдае, то першая абавязаная ўпусціць чалавека з візай ад другой.

Найбольшыя прыхільнікі забароны выдачы віз расіянам — краіны, якія маюць мяжу з Расіяй: Польшча, Літва, Латвія, Эстонія і Фінляндыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў12

ГрамадстваАбнаўляецца!12

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю10

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў12

ГрамадстваАбнаўляецца!12

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць