Грамадства88

У Мінску з'явяцца Японскі сад і першая ў Беларусі экалаўка

«Аліварыя», міжнародная кампанія Remondis і вялікі гарадскі пікнік Vulitsa Ezha аб'яднаюць намаганні і стануць першымі, хто прыме ўдзел у рэалізацыі новай экспазіцыі «Японскі сад» у Батанічным садзе. Таксама на 20-м юбілейным фестывалі 3 верасня з'явіцца першая ў Беларусі «адказная» экалаўка з перапрацаванага пластыка. Пазней партнёры дапамогуць таксама з пасадкай раслін японскай флоры і аднаўленнем газонаў, піша Blizko.by.

«Японскі сад» плануецца закласці на пляцоўцы побач з аранжарэяй. Рэалізоўваць праект будуць паступова на працягу гэтага і наступнага года, прыцягваючы партнёраў.

Першым элементам лакацыі стане экалагічная лаўка ад «Аліварыі». Яе спецыяльна для праекта вырабіла адзіная ў СНД кампанія, якая спецыялізуецца на вытворчасці вырабаў з перапрацаванай сыравіны. Антывандальная экалаўка важыць больш за 100 кг, яна даўгавечная і можа быць перапрацаваная яшчэ не адзін раз. Для яе вырабу патрабуецца каля 3 тысяч ПЭТ-бутэлек.

«Аліварыя», як сцвярджаецца, стане першай кампаніяй, якая ўсталюе такое паркавае палімеркампазітнае збудаванне ў Беларусі, у складзе якога — выключна экаматэрыялы без дадання хімікатаў. Для вырабу выкарыстоўваюцца палімеры, якія прымяняюцца ў харчовай прамысловасці, і пясок. 

Устаноўка экалаўкі ад «Аліварыя» прэзентуецца як рэальны прыклад таго, як смецце можа стаць карысным, а правільнае выкарыстанне адыходаў дапамагае захаваць дрэвы і ачысціць асяроддзе ад пластыка.

Фестываль Vulitsa Ezha, заканчваючы летні сезон і сыходзячы на вакацыі, збіраецца аднавіць газоны ў Батанічным садзе: для іх ужо закупленае насенне дацкай травы, а для батанічнай экспазіцыі «Японскі сад» каманда праекта перадасць Батанічнаму саду сакуру.

Каментары8

  • хх
    31.08.2022
    як першая? экалаўка?
    а тая шкляная, на якой немагчыма сядзець, што - не ў залік?
  • карлік на лісапедзіку
    31.08.2022
    Юверс, ну дапусцім, я ведаю. роўна, як трохі ведаю пра архітэктуру тэатра таго... амаль кожны дзень дарэчы побач з ім нервова праязжаю... перад гэтым праязджаючы пад мостам, які на апошні Новы год раптам узяў абваліўся (мост на Нямізе)

    але каму гэта сапраўды цікава?

    усе ж даўно не тут
  • хх
    01.09.2022
    Юверс, у самім "тэатры" (Музкамедыі) адзін толькі раз была. і тое не па сваёй волі. свекрыві далі там квіткі на Навагодні канчерт для дзяцей. давялося схадзіць... я не пашкадавала, што там ні разу па сваёй волі не была.

    ну але прыхільніку Магамаева і рашэн водка такое можа падабацца канечне. не вапрос)

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць