Вайна

МАГАТЭ: Пачаліся кансультацыі адносна стварэння вакол Запарожскай АЭС ахоўнай зоны

Гендырэктар МАГАТЭ Рафаэль Марыяна Грасі заявіў пра пачатак кансультацый па пытанні стварэння вакол ЗАЭС ахоўнай зоны ядзернай і фізічнай бяспекі.

Фота: AP Photo

На Запарожскай АЭС аднавілі знешняе электразабеспячэнне, паведаміла МАГАТЭ.

«Адноўленая рэзервовая лінія электразабеспячэння Запарожскай атамнай электрастанцыі (ЗАЭС), якая забяспечвае станцыю знешнім электразабеспячэннем, неабходным для астуджэння рэактара і іншых функцый бяспекі», — гаворыцца ў твіце МАГАТЭ.

Тым часам гендырэктар МАГАТЭ Рафаэль Марыяна Грасі заявіў пра пачатак кансультацый па пытанні стварэння вакол ЗАЭС ахоўнай зоны ядзернай і фізічнай бяспекі.

«Я па-ранейшаму сур'ёзна занепакоены сітуацыяй на заводзе, які застаецца ў небяспецы да тых часоў, пакуль працягваюцца абстрэлы. Для вырашэння гэтай сур'ёзнай сітуацыі пачатыя кансультацыі аб неабходнасці тэрміновага стварэння зоны ядзернай бяспекі і абароны на Запарожскай атамнай электрастанцыі (ЗАЭС)», — гаворыцца ў заяве Грасі аб сітуацыі ва Украіне.

У МАГАТЭ заяўляюць, што надзейнае вонкавае электразабеспячэнне ад сеткі і сістэмы рэзервовага электразабеспячэння неабходныя для забеспячэння ядзернай бяспекі і прадухілення ядзернай аварыі, нават калі рэактары ўжо не працуюць. Гэта патрабаванне ўваходзіць у лік сямі абавязковых умоў ядзернай і фізічнай ядзернай бяспекі, якія Рафаэль Гросі пазначыў у пачатку канфлікту.

Сёння пытанні бяспекі на Запарожскай АЭС абмяркоўваліся падчас тэлефоннай размовы прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона з Уладзімірам Пуціным.

Уначы 11 верасня энергаблок №6 ЗАЭС адключылі ад энергасеткі. Ідзе падрыхтоўка да яго ахаладжэння і пераводу ў халодны стан.

Каментары

Цяпер чытаюць

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем2

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта жорсткі эксперымент». Кур'ер даставіў мінчанцы букет у дзень нараджэння, а праз 10 хвілін забраў яго13

Маск анансаваў масавую вытворчасць электрагрузавікоў Tesla Semi3

Яўгенія Сугак расказала, ці яна застаецца працаваць у штабе Бабарыкі7

Колькі аўтамабілістаў аштрафавалі ў Мінску за непрыбраны снег?

Фядута расказаў пра агледзіны Някляева ў 2010 годзе3

Закрылася ютуб-шоу «Мне таксама не падабаецца»15

Папулярны італьянскі востраў абмяжоўвае памер турыстычных груп3

Зяленскі патлумачыў, чаму Украіна б'е па энергетычных цэлях у Расіі1

Сяброўка Віктара Лукашэнкі рыхтуецца адкрыць трэцяе бістро ў Мінску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем2

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць