Спорт

«Эвертан» атрымаў чацвертую перамогу запар

Ліверпульскі «Эвертан» — супернік барысаўскага БАТЭ у Лізе Еўропы — у суботу 26 верасня ў матчы чарговага туру англійскай прэм’ер‑лігі перамог у гасцях аўтсайдэра «Портсмут» з лікам 1:0.

На 42‑й хвіліне адзіны гол у сустрэчы забіў французскі форвард Луі Саа (які, праўда, праз дыскваліфікацыю ў Мінск не прыедзе).

Гэта чацвертая запар перамога «Эвертана» (з улікам еўракубкаў і Кубка Лігі) пасля правальнага старту ў прэм’ер‑лізе.

У першынстве Англіі клуб мае 50% вынік: тры перамогі і тры паразы ў шасці гульнях (баланс мячоў 8 — 10). Стартавалі, дарэчы, падапечныя Дэвіда Мойеса з разгромнай паразы на сваім стадыёне ад «Арсенала» — 1:6.

***

Пераможная серыя пачалася 17 верасня,
калі ў першым туры Лігі Еўропы «ірыскі» разграмілі ў Ліверпулі афінскі АЕК — 4:0, у туры прэм’ер‑лігі 19 верасня яны перамаглі «Блэкберн» — 3:0, у гэтую сераду ў матчы Кубка Лігі у гасцях разграмілі «Халл» — 4:0.

Што да іншых супернікаў БАТЭ.

«Бенфіка» сёння згуляе з «Лейшоэшам», (пачатак у 23:15) а АЕК (ён пасля чатырох тураў ідзе 4‑м, маючы сем балаў) — у нядзелю з лідэрам грэцкага першынства «Панацінаікасам».

БАТЭ у нядзелю ў Лунінцы будзе гуляць супраць мікашэвіцкага «Граніта» (гэта матч 21-га туру чэмпіянату Беларусі). Пачатак матчу а 16-й.

Матч 2-га туру Лігі Еўропы БАТЭ — «Эвертан» пройдзе 1 кастрычніка на мінскім стадыёне «Дынама» (пачатак а 20‑й).

У гэты ж дзень АЕК у Афінах прыме «Бенфіку», у Мінску грэкі згуляюць 22 кастрычніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты1

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск27

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў20

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў7

«Для палітвязняў сённяшняя публікацыя Шустэра, на жаль, не абяцае нічога добрага»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты1

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць