БАЖ: У апошнія дні ўзмацніўся пераслед рэгіянальных журналістаў
Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядома пра тое, што ў апошнія дні ў рэгіёнах сілавікі сталі праяўляць павышаную цікавасць да мясцовых незалежных журналістаў.

Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, за 3 апошнія дні да рэгіянальных журналістаў зноў пачалі прыходзіць сілавікі. Як мінімум у трох гарадах Беларусі адбылося не менш за пяць ператрусаў у медыйшчыкаў, некаторыя атрымалі выклікі ў міліцыю.
Да таго ж вядома як мінімум пра адно затрыманне.
Больш дэталёвай інфармацыі арганізацыя пакуль не паведамляе.
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары