Грамадства1010

Саша Зверава: Мы з Эдуардам Бабарыкам больш не разам

Дзяўчына Эдуарда Бабарыкі Саша Зверава напісала ў фэйсбуку «просты і кароткі пост»: яны з Эдуардам больш не разам, і гэта не яе рашэнне.

Паводле Зверавай: «Эдзік захацеў спыніць перапіску. Мне застаецца з павагай паставіцца да яго рашэння».

Пры гэтым: «Эдзік быў і застаецца самым важным чалавекам у маім жыцці і калі б заўтра на зямлю ляцеў метэарыт (можаце замяніць на ядзерны ўдар) і ў мяне спыталі, дзе б я хацела правесці свой апошні дзень на планеце, то я б адказала, што хачу правесці яго побач з Эдзікам…

Але наша гісторыя скончылася — далей я крочу па жыцці самастойна».

Сын Віктара Бабарыкі Эдуард утрымліваецца ў СІЗА з 18 чэрвеня 2020 года. Ён быў затрыманы разам з бацькам і праходзіць абвінавачаным па дзвюх крымінальных справах паралельна.

Першую справу вядзе КДБ з моманту затрымання: арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры). Канчатковае абвінавачванне да гэтага часу не прад'яўленае, справа ў суд не перададзеная.

Другую справу вядзе Цэнтральны апарат Следчага камітэта. Эдуард стаў падазраваным у снежні 2021 года. Абвінавачванне прад'яўленае па частцы 3 артыкула 130 часткі 1 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса — гэта «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» і арганізацыя масавых беспарадкаў. Па гэтым артыкуле Эдуарду пагражае да 20 гадоў.

Каментары10

  • Правдоруб
    26.09.2022
    Zeg, кто знает... Может, она на него показания дала. Мы этого не знаем.
  • Cтасік
    26.09.2022
    Zeg, якая жонка дзекабрыста? Слухайце, вельмі не люблю бялізну іншых людзей перабіраць, але дзеля справядлівасці, у тусоўцы ўсе ведаюць хто і з кім... 
    Эдзік не дурань, усё разумее. Ды і Зверава такая дзяўчына, як бы гэта сказаць... ня вельмі заклапочаная працай па жыцці... Мяркую яму тупа балюча чытаць крывадушныя слова, ды и ўсё. Ўсё ж яна не жонка Севярынца, думаю гэта відавочна нават ня ведаючы яе...

  • циник
    26.09.2022
    Zeg, гыгы и вы в это поверили, что это не ее решение?:) он в тюрьме, она на воле, но захотел так он. отпустил значит а она и ускакала, не стала даже перечить?:) не сказала иди ты эдик на..., я с тобой до конца, сколько б там не было, но понятно же что таких баб счас нет:) бедолажка лучшие годы бы потеряла

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі7

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

Украіна знішчыла амаль усе рэзервуары на адной з найбуйнейшых нафтабаз Краснадарскага краю4

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора8

Марзалюк: Ілья Мурамец насамрэч мог быць Ільём Быхаўцам24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі7

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць