Грамадства

Баранавіцкую газету Intex-press пазбавілі дзяржаўнай рэгістрацыі

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, загад аб ануляванні пасведчання друкаванага СМІ падпісаў 30 чэрвеня 2022 года міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.

У загадзе адзначаецца, што «выпуск друкаванага сродку масавай інфармацыі не ажыццяўляецца на працягу шасці месяцаў запар», як таго патрабуе закон, а таму пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі СМІ, выдадзенае газеце Intex-press у 2009 годзе, анулюецца. Акрамя таго, выданне выключанае з Дзяржаўнага рэестра сродкаў масавай інфармацыі.

Газету Intex-press адмовіліся друкаваць у Беларускім доме друку ў маі 2021 года: тады выданне — упершыню за 26 гадоў — выйшла толькі ў электронным выглядзе. Далейшыя спробы знайсці друкарню поспеху не мелі.

Жорсткі прэсінг з боку ўладаў баранавіцкая незалежная газета адчула пасля публікацыі інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, якое пазней прызналі «экстрэмісцкім матэрыялам». Пасля таго ад продажу выдання адмовіліся практычна ўсе буйныя гандлёвыя сеткі Баранавічаў, распаўсюджваць газету праз падпіску адмовілася РУП «Белпошта», скасаваў дамову і Брэсцкі філіял ГРУП «Белсаюздрук».

Таксама пры канцы 2021 года Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да сайта intex-press.by. У адпаведным загадзе за подпісам міністра Уладзіміра Пярцова падставай для блакіроўкі інтэрнэт-рэсурса называюцца «парушэнні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ў частцы размяшчэння інфармацыі, распаўсюджванне якой забароненае».

Каментары

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць