Спорт66

З кім футбольная зборная Беларусі згуляе ў адборы на Еўра-2024

У Франкфурце-на-Майне прайшла жараб'ёўка кваліфікацыі Еўра-2024. У ёй прынялі ўдзел 53 нацыянальныя асацыяцыі. Зборная Беларусі трапіла ў групу «І» з камандамі Швейцарыі, Ізраіля, Румыніі, Косава і Андоры, паведамляе «Прэсбол».

Фота: АБФФ

У рамках лёсавання 9 кастрычніка зборныя разбітыя на 10 груп: у сямі групах па 5 каманд, у трох — па 6. Германія, якая будзе гаспадыняй Еўра-2024, атрымала прамую пуцёўку ў фінальную стадыю і не прыняла ўдзелу ў лёсаванні адборачнага турніру.

Пераможцы і ўладальнікі другіх месцаў у групах выйдуць у фінальную стадыю Еўра-2024. Уладальнікі трох апошніх з 24 пуцёвак вызначацца ў стыкавых матчах, удзельнікі якіх стануць вядомыя па выніках Лігі Нацый-2022/23.

Група A: Іспанія, Шатландыя, Нарвегія, Грузія, Кіпр.

Група B: Нідэрланды, Францыя, Ірландыя, Грэцыя, Гібралтар.

Група C: Італія, Англія, Украіна, Паўночная Македонія, Мальта.

Група D: Харватыя, Уэльс, Арменія, Турцыя, Латвія.

Група E: Польшча, Чэхія, Албанія, Фарэры, Малдова.

Група F: Бельгія, Аўстрыя, Швецыя, Азербайджан, Эстонія.

Група G: Венгрыя, Сербія, Чарнагорыя, Балгарыя, Літва.

Група H: Данія, Фінляндыя, Славенія, Казахстан, Паўночная Ірландыя, Сан-Марына.

Група I: Швейцарыя, Ізраіль, Румынія, Косава, Беларусь, Андора.

Група J: Партугалія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Люксембург, Славакія, Ліхтэнштэйн.

Каментары6

  • Ў
    09.10.2022
    У лепшыя гады наша зборная мела бы шансы пазмагацца за выхад з группы. Але ж зараз гэтыя бязглуздыя кавалкі дэрманта пазмагаюцца за Андоррай за адзіныя дзеля сабе у группе
  • Сяргей
    09.10.2022
    Па цяперашняй сітуацыі - апошняе месца. Косава вынясе Беларусь у адну калітку (рыхтуемся мінімум да адной паразы ад касавараў з буйным лікам), Андору можна віншаваць з заслужанымі 6 ачкамі.
  • Лідкін боршч
    09.10.2022
    Што будзе казаць сп. Кандрац'еў аб гульні, калі шчэ будзе галоўным трэнерам? Няма тамака гульцоў, адныя падпісанты за стабільнасьць у балоце.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі55

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі палітолаг сыграе бандыта ў польскім крымінальным серыяле2

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку73

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?7

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі55

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць