30% энергасістэмы Украіны разбурана пасля расійскіх удараў, якія працягваюцца з 10 кастрычніка. Пра гэта напісаў Уладзімір Зяленскі.

«Яшчэ адзін від расійскіх тэрарыстычных атак: паражэнне энергетычнай і крытычнай інфраструктуры. З 10 кастрычніка 30 працэнтаў электрастанцый знішчаныя, што выклікала маштабныя адключэнні святла па ўсёй краіне. Прасторы для перагавораў з пуцінскім рэжымам не засталося», — напісаў ён у твітары.
10 кастрычніка расійская армія ўпершыню пачала маштабна і мэтанакіравана біць па аб'ектах украінскай інфраструктуры — у якасці помсты за падрыў Крымскага моста (Украіна сваё дачыненне да гэтага адмаўляе).
Намеснік кіраўніка Офіса Зяленскага Кірыл Цімашэнка заклікаў украінцаў рыхтавацца да магчымага часовага адключэння электраэнергіі, вода і цеплазабеспячэння.
Цяпер чытаюць
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары
Максимка,чего ты прячешься?Ну нравятся тебе орки,среди которых ты живешь,нравятся путинское люфтваффе,которое убивает людей в Украине,ну так к чему это скоморошничанье?Будь собой,не стесняйся!