Свет33

Расія хоча пагаварыць пра свае «гарантыі бяспекі»

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі заявіў, што платформай для перамоваў Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам магло б стаць жаданне Штатаў прыслухацца да «занепакоенасці Расіі» ў так званых «гарантыях бяспекі Расіі», паведамляе РБК.

«Жаданне Злучаных Штатаў прыслухацца да нашай занепакоенасці, гэта значыць фактычна жаданне Злучаных Штатаў вярнуцца да стану на снежань-студзень і паставіць пытанне: тое, што прапануюць рускія, можа быць, не ўсё нас задавальняе, але, можа быць, варта сесці за стол перамоваў. Я маю на ўвазе праекты дакументаў, якія былі перададзеныя і ў Брусель, і ў Вашынгтон», — заявіў Пяскоў.

Нагадаем, МЗС Расіі апублікавала праекты дагавора паміж Расіяй і ЗША аб гарантыях бяспекі і пагаднення аб мерах забеспячэння бяспекі Расіі і дзяржаў — членаў НАТА 17 снежня мінулага года. У дакуменце, у прыватнасці, бакі абавязваюцца ліквідаваць усю наяўную інфраструктуру для разгортвання ядзернай зброі па-за межамі сваёй тэрыторыі, дэманстраваць стрыманасць у ваенным планаванні і не закранаць бяспеку адзін аднаго.

На Захадзе расійскія прапановы не сустрэлі энтузіязму.

«Мы не пойдзем на кампраміс па асноўных прынцыпах… Адзін з гэтых прынцыпаў — гэта права нацый на выбар уласнага шляху. НАТА паважае рашэнне краін, якія хочуць ўступаць у альянс або не. Калі Украіна вырашыць не ўступаць, як гэта зрабіла Швецыя, мы будзем зыходзіць з павагі права на самавызначэнне. Такога роду рашэнні павінны прымацца шляхам кансенсусу паміж саюзнікамі і з улікам намераў краіны, якая падае заяўку на ўступленне», — заявіў у сваю чаргу Столтэнберг.

Каментары3

  • Боярышник
    30.10.2022
    Не понял, они, опять, пытаются выгнать НАТО из Европы, заставив вернуться
    в 1991 год ???
    И это, - после развязанного геноцида украинцев, после анексии 25 % территории Украины ???
    Они обкуренные или обдолбанные, или всё вместе ???
  • Самавар
    30.10.2022
    Рашка імкнецца зайсьці да перагавораў зь Кіевам цераз чорны (задні) ўваход (праход). Якія перагаворы па бясьпецы могуць быць з агрэсарам, распачаўшым вайну ў Еўропе? На момант сьнежня мінулага году, Раша 7 гадоў як ўжо захапіла й прысабечыла ўкраінскі Крым, адарвала ад Украіны частку Данецкай і Луганскай абласьцей. Таму ёй былі патрэбны гарантыі бясьпекі ў ейных новых межах і ейных новых плянах па вяртаньні ў склад імпэрыі Украіны, Беларусі, былой савецкай сярэдняй азыі ды Каўказу. Атрымаўшы адлуп, Раша распачала захопніцкую вайну ня маючы патрэбных гарантыяў, упэўненая ў тым, што захапіўшы Украіну прымусіць захад прызнаць новыя рэаліі ў Еўропе. Урэшце, новыя рэаліі будуць прызнаныя ўсімі, але Раша атрымае ў іх зусім ня тую ролю, на якую разлічвала й да якой імкнулася...
  • А
    30.10.2022
    Только безоговорочная капитуляция, как 3-й рейх.

    И Нюрнберг, денацификация, репарации.

    Вообще, по хорошему надо бы провести на территории порабощенных россией стран хотят ли они оставаться в ее составе.

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі19

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Японец 26 гадоў арандаваў кватэру, дзе забілі яго жонку, каб захаваць доказы ў спадзяванні на новыя тэхналогіі. І ўрэшце забойцу знайшлі1

Ізраіль заявіў пра ліквідацыю міністра разведкі Ірана5

Журналісты знайшлі, дзе жыве адзін з начальнікаў калоніі Бабруйска — «кончаны садыст» Шынвізэ19

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй3

«На шчасце, у Тайландзе ўсё танней, чым у Польшчы». Беларусы захраслі праз вайну ў Іране, як яны дабіраюцца дадому?3

Павел Севярынец расказаў, як яго ў турме паставілі на экстрэмісцкі ўлік3

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь37

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі19

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць