Вайна66

«Я ўпэўнены, што мы зможам даць тое, што неабходна для гэтай бітвы». ЗША паабяцалі Украіне дапамогу, неабходную для вызвалення Херсона

Злучаныя Штаты ведаюць пра патрэбы Украіны падчас Херсонскай аперацыі і акажуць ёй неабходную дапамогу. Пра гэта заявіў дарадца па бяспецы ЗША Джэйк Саліван падчас свайго візіту ва Украіну, піша «Украінская праўда».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і Джэйк Саліван 4 лістапада 2022 года ў Кіеве. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

Саліван, які знаходзіўся ў Кіеве з неанансаваным візітам, прызнаўся, што аперацыя па вызваленні Херсона стала адной з тэмаў, якія абмяркоўваліся падчас ягонага візіту.

«У мяне была магчымасць атрымаць інфармацыю ад вайсковых кіраўнікоў Украіны аб планаванні гэтых намаганняў (па вызваленні Херсона), і, вядома, амерыканскія вайскоўцы знаходзяцца ў цесным кантакце з украінскімі і абмяркоўваюць гэта», — заявіў амерыканскі чыноўнік.

Саліван таксама падкрэсліў, што Белы дом акажа ўсю неабходную падтрымку для гэтага:

«Не мая справа — ацэньваць сітуацыю на полі бою. Мая задача — пераканацца, што мы даём Украіне тое, у чым яна мае патрэбу, каб гэта адбылося».

Ён паабяцаў таксама дадатковую дапамогу, непасрэдна адаптаваную да патрэбаў Херсонскай аперацыі. 

«Я сёння зноў перапытаў, што неабходна (для завяршэння гэтай аперацыі), і я ўпэўнены, што мы зможам даць тое, што неабходна для гэтай бітвы», — заявіў ён.

Сёння таксама стала вядома, што ўвойдзе ў новы пакет вайсковай дапамогі ЗША Украіне аб'ёмам у 400 мільёнаў даляраў:

  • фінансаванне мадэрнізацыі ракет СПА;
  • 45 адрамантаваных танкаў Т-72Б з удасканаленай оптыкай, сувяззю і бранёй;
  • 1100 тактычных беспілотных лятаючых апаратаў Phoenix Ghost;
  • 40 браніраваных рачных катараў;
  • фінансаванне мадэрнізацыі 250 браніраваных машын аховы M1117;
  • тактычныя абароненыя сістэмы сувязі і сістэмы назірання;
  • фінансаванне для навучання, тэхнічнага абслугоўвання і падтрымкі.

Каментары6

  • Valadzimir
    05.11.2022
    Катэгарычна НЕ падтрымліваю!
  • American taxpayer
    05.11.2022
    а где ракеты на 300 км для хаймарсов? штурмовики и истребители? 
  • American taxpayer
    05.11.2022
    Valadzimir,а тебя никто не спрашивает. 

Цяпер чытаюць

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уруччы высекуць сквер пад праваслаўную царкву. Натхняліся раннехрысціянскай архітэктурай Рыма22

Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапешце1

ЗША абвясцілі пра санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»8

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска23

ЗША знялі ключавое абмежаванне на ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі — WSJ5

Выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Чалябінскай вобласці. Ёсць ахвяры6

Як Фядыніч адкрыў аўтобус Статкевічу на мяжы і як Вінярскі таксама выйшаў, каб застацца ў Беларусі. Новыя падрабязнасці3

Генеральны сакратар НАТА падтрымаў ідэю Трампа спыніць вайну ва Украіне па лініі фронту

Лукашэнка загадаў чыноўнікам праводзіць нарады на выходных і пасля працы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць