Грамадства

У Фарным касцёле Гродна рамантуюць арган

Рамонтам музычнага інструмента ў гродзенскім Фарным касцёле займаецца знаўца беларускіх арганаў Аляксандр Бурдзялёў — аўтар энцыклапедыі «Арганы Беларусі», паведамляе тэлеграм-канал hrodna1127.

Арган у гродзенскім Фарным касцёле — самы вялікі з гістарычных арганаў у Беларусі і самы вялікі з тых, што створаныя варшаўска-віленскай фабрыкай знакамітага майстра Вацлава Бярнацкага. У гісторыі аргана ёсць шмат заблытаных момантаў. Бярнацкі, перад пабудовай свайго аргана ў 1921-1924 гады, праводзіў экспертызу, з якой вядома, што ў касцёле быў арган майстра Радовіча 1871 года, у якім былі скарыстаныя элементы аргана майстра Янцэна 1785 года, збудаванага для манастыра ў Ружанастоку. Бярнацкі, верагодна, пакінуў у сваім аргане тры рэгістры з таго інструмента XVIII ст.

Але не ўсё так проста! У 1937 годзе ў касцёльным інвентары занатавана, што на хорах стаіць арган 1922 года, які знаходзіцца ў стане разбудовы. Атрымліваецца, у 1937 годзе быў пабудаваны новы або чарговы раз перабудаваны стары інструмент. Дадаткова справу заблытала гарадская легенда, што сучасны арган спачатку наогул знаходзіўся ў Фары Вітаўта, але калі яе дах пашкодзілі бомбай, вернікі атрымалі ў акупацыйнай адміністрацыі дазвол перанесці інструмент у Фарны касцёл насупраць.

Верагодна, перанесены арган проста размясцілі ў шафе ад папярэдняга, які быў разабраны. Магчыма, гэта і стала прычынай таго, што інструмент-канструктар мае шмат хібаў.

Шафа, дарэчы, вельмі эфектная і вялікая. І цікава, што ўсе трубы, якія можна пабачыць на яе фасадзе, — дэкаратыўныя. Яны не выдаюць ніякіх гукаў, а зробленыя для прыгожосці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці39

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў дамоўленасці аб «энергетычным перамір’і» з Расіяй

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытанні Мікіты Мелказёрава28

Папулярны дастаўшчык піцы без папярэджання браў грошы не толькі за піцу, але і за званок

Мерц: Еўропа павінна навучыцца гаварыць мовай сілы8

Клецк застаўся без вады. Не вытрымалі 50‑гадовыя трубы 3

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць11

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці39

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць