Грамадства33

Справу Дануты Перадня, асуджанай да 6,5 гадоў калоніі, будуць разглядаць па-новаму

У Магілёўскім абласным судзе 21 лістапада ў парадку першай інстанцыі будзе разгледжана справа супраць 20-гадовай студэнткі Дануты Перадня па тых жа артыкулах Крымінальнага кодэкса (ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 368), па якіх яе ўжо асудзілі 4 ліпеня ў судзе Кіраўскага раёна да 6,5 гадоў калоніі.

Юрысты «Вясны» адзначаюць, што крымінальная справа супраць Дануты не была падсудна раённаму суду, таму суд Кіраўскага раёна не мог разглядаць яе — гэта парушэнне заканадаўства.

Нагадаем, у віну дзяўчыне паставілі тое, што яна 27 лютага перапосціла ў адзін з магілёўскіх чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Пуціна і Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Таксама там утрымліваўся заклік да вулічных выступленняў і канстатавалася адсутнасць перспектыў у беларускай арміі ў выпадку яе прамога ўступлення ў вайну.

Нагадаем, Данута была затрымана 28 лютага 2022 года, калі прыехала на маршрутцы з Кіраўска ў Магілёў. Супраць дзяўчыны была заведзена крымінальная справа па арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Данута — студэнтка-выдатніца. Вучылася на рамана-германскай філалогіі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова, адкуль яе адлічылі пасля затрымання ў лютым 2022 г.

10 чэрвеня 2022 года КДБ дадаў яе ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Каментары3

  • Гэта суцэльны гамон
    10.11.2022
    Заклік, абраза і за гэта 6.5 год???? Маразм, ды за гэта максімум штраф ці год умоўна!
  • Павлик
    11.11.2022
    Гэта суцэльны гамон, почему вы такие как дети малые читатели нашай нивы....ты где живешь лелик? В Беларуси тоталитаризм и нас убивают. А вы пишите детские комментарии...

    Беларусы еще догнали, что пока вы платите налоги, ходите на свои работки за крошки, вас будут уничтожать и репрессировать.

    Либо они, либо мы.
  • Кажан
    12.11.2022
    Гэта суцэльны гамон, Які там штраф ці умоўна? Гэта нелегітвмны, бандыцка-паханаўскі рэжым. Нават, каб ён ў легітымны дык за такое ня содзюць. Максымум, што можна можна зрабіць калі некаму, нешта не падабаецца дык гэта выклікаць на "гутарку". Але гэта не ў прынцыпах дэмакратыі.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць