Сёння стала вядома пра блакіроўку YouTube-канала «БелРос» — медыяпраекта так званай Саюзнай дзяржавы.
Міністэрства інфармацыі Беларусі адрэагавала на гэтую навіну: у сваім тэлеграм-канале запатрабавала ад Google тлумачэнняў па факце блакіроўкі. Яно палічыла «недапушчальным беспадстаўнае абмежаванне свабоды слова».
«Міністэрства інфармацыі мяркуе, што падобныя непрыязныя крокі з боку лічбавых карпарацый з'яўляюцца праявай нядобрасумленнай канкурэнцыі і ганебнай палітыкі падвойных стандартаў у інфармацыйнай сферы», — гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары