Калі вы карысталіся інстаграмам на стацыянарным камп’ютары, то ведаеце, што там праграма выглядае як дрэнна зробленая копія мабільнай версіі. Зараз кампанія прэзентуе абноўлены дызайн, які дазваляе паўнавартасна карыстацца сацсеткай на вялікім экране.

«Мы ведаем, што многія людзі выкарыстоўваюць сайтавую версію, каб адначасова рашаць некалькі задач, і мы б хацелі, каб Instagram быў у ёй як мага больш зручны», — сказаў кіраўнік сацсеткі Адам Масэры. Ён дадаў, што новы дызайн яшчэ больш выразны, а таксама хуткі і просты ў выкарыстанні.
У новым дызайне меню і значкі, такія як «Галоўная старонка», «Пошук», «Паведамленні» і «Апавяшчэнні», перамешчаныя на бакавую панэль. Больш за тое, на старонцы даследавання/пошуку адлюстроўваеццапоўная сетка, якая ахоплівае ўвесь манітор. Новая бакавая панэль пашыраецца і згортваецца ў залежнасці ад экрана, на якім вы знаходзіцеся.
У старым дызайне для сайта, калі вы адкрывалі профіль, такія параметры, як «Допісы», «Гайды», «Reels» і «Пазначанае», месціліся наверсе сеткі. Таму, калі вы хацелі пераключыцца на іншую ўкладку, вам трэба было пракручваць уверх, дзе б вы ні знаходзіліся. Новы дызайн вырашае гэтую праблему тым, што перамяшчае гэтыя параметры ў бок.
Новы рэдызайн, які паступова ўводзіцца для карыстальнікаў, спросціць выкарыстанне Instagram на вялікіх маніторах пры пераключэнні паміж рознымі ўкладкамі.
-
Навукоўцы знайшлі незвычайныя формы жыцця ў самых глыбінях акіяна. Раней думалі, што там увогуле ніхто не жыве
-
Сэрвіс, які дазваляе дзяўчатам абменьвацца звесткамі пра мужчын, стаў самым папулярным у ЗША. Але нешта пайшло не так
-
Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній
Каментары