Грамадства

Электрычкі заменяць рэйкавымі аўтобусамі

Каб скараціць выдаткі і захаваць нізкі кошт на білеты кіраўніцтва Беларускай чыгункі вырашыла скараціць колькасьць прыгарадных маршрутаў на траціну і спыніць усе экспэрымэнты па павышэньні камфортнасьці перавозак

Беларуская чыгунка мае намер мінімізаваць страты, якія прыносіць фінансаваньне прыгарадных перавозак. На гэты момант пасажыры дызэль і электрацягнікоў кампэнсуюць толькі 33% усяго аб’ёму выдаткаў БЧ на прыгарадныя зносіны. Каб скараціць выдаткі і захаваць нізкі кошт на білеты кіраўніцтва Беларускай чыгункі вырашыла скараціць колькасьць прыгарадных маршрутаў на траціну і спыніць усе экспэрымэнты па павышэньні камфортнасьці перавозак, рэнтабэльнасьць якіх аказалася надзвычай малой.

Паводле словаў начальніка БЧ Уладзімера Жарэлы, галоўнае транспартнае ведамства краіны мае намер замяніць цягнікі так званымі рэйкавымі аўтобусамі. Яны больш эканамічныя ў абслугоўваньні і цалкам задавальняюць патрабаваньні раёнаў зь нізкім пасажырапатокам. Сп. Жарэла падкрэсьліў, што колькасьць цягнікоў на загружаных трасах, кшталту, Менск–Орша і Менск-Берасьце, ня зьменіцца. Рэйкавыя аўтобусы пусьцяць на тых участках, дзе не патрабуецца штодня перавозіць дзясяткі тысяч пасажыраў. Іх вытворчасьць ужо асвоена рамонтным заводам Беларускай чыгункі.

BelSwissBank

Каментары

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну2

Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю4

«Грэмі» можа выйграць песня на карэйскай мове1

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць