Грамадства

Ад 73 да 1300: расійскі ўрад штогод павялічвае квоты на навучанне ў сябе беларускіх студэнтаў

У 2023 годзе квота на навучанне ў расійскіх ВНУ за кошт федэральнага бюджэту для беларусаў будзе павялічаная і складзе 1300 месцаў. Пра гэта сказаў кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі Юрый Макушын.

Па словах чыноўніка, расійская квота для таленавітай беларускай моладзі кожны год павялічваецца. Дынаміка сапраўды ўражвае: калі ў 2019 годзе яна склала ўсяго 73 месцы (гаворка ідзе пра квоту ўрада Расійскай Федэрацыі для абітурыентаў з Беларусі), то ў 2020-м — 230 месцаў, у 2021-м — 700, а ў 2022-м — 1100 месцаў адпаведна.

Самы папулярны кірунак у беларускіх студэнтаў, па словах Макушына, — прыкладная матэматыка, потым — медыцына, а на трэцім месцы — менеджмент.

Што да канкрэтных расійскіх ВНУ, то ў прыярытэце ў беларусаў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны універсітэт, Вышэйшая школа эканомікі і Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных24

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім26

Кіраўнік стаўбцоўскай вертыкалі сабраў мясцовых бізнэсменаў на беразе Нёмана і прачытаў ім ідэалагічную лекцыю7

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса10

У Беларусі выпусцілі ружовы сыр з водарам прасека4

«За мой кошт каталі незразумела каго». Беларуска заўважыла, што з яе польскай карты спісваюцца грошы за чужыя паездкі ў таксі па Тбілісі4

МАК зняў забарону на арганізацыю міжнародных спаборніцтваў у Беларусі10

Чатыры кампаніі з беларускімі каранямі здолелі прабіцца ў топ-2000 найбуйнейшых бізнэсаў Польшчы

Перакладчыца ў Еўрапарламенце плакала, перакладаючы расказ 11‑гадовага ўкраінскага хлопчыка ВІДЭА9

«Мадура застаўся зусім адзін». Ці прыйдуць на дапамогу Венесуэле яе шматгадовыя саюзнікі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных24

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць