Грамадства33

Што ўяўляе з сябе Дыпламатычная акадэмія, якую скончылі Макей і Алейнік

Выпускнікі гэтай навучальнай установы ведаюць сваіх калег і, сустракаючыся праз гады, усміхаюцца адно аднаму: «Маска, я цябе ведаю!»

Сяргей Алейнік і Уладзімір Макей. Фота: МЗС Беларусі

Размова пра найстарэйшую ў свеце дыпламатычную вышэйшую ўстанову ў Вене.

Сяргей Алейнік і Уладзімір Макей пачалі свой шлях у Міністэрстве замежных спраў амаль сінхронна. Абодва скончылі Венскую дыпламатычную акадэмію ў 1993 годзе. 

Гэтую навучальную ўстанову заснавалі ў 1754 годзе як акадэмію ўсходазнаўства. Тады Асманская імперыя яшчэ была пагрозай, Еўропе былі патрэбныя людзі, якія ведаюць персідскую, турэцкую і арабскую мовы, а таксама разумеюць кантэкст гэтых краін — большасць выпускнікоў пасля паступала на дыпламатычную службу.

Праіснавала акадэмія ў такім выглядзе да канца XIX стагоддзя, калі яе перафарматавалі ў консульскую. Падчас аншлюсу Аўстрыі нацысцкай Германіяй у 1938 годзе дзейнасць навучальнай установы моцна абмежавалі, а ўжо ў 1941 годзе закрылі і размясцілі там шпіталь для нямецкіх салдат.

Новы віток у жыцці акадэміі пачаўся з 1964 года, калі яе адкрылі нанова і падпарадкавалі МЗС Аўстрыі. Цяпер яна належыць дзяржаве (з 1996 года) і з'яўляецца ўстановай постдыпломнай дыпламатычнай адукацыі. Праз сваю гісторыю акадэмія называе сябе першай у свеце вышэйшай навучальнай дыпламатычнай установай — сёлета ёй споўнілася 268 гадоў.

Сад Венскай дыпламатычнай акадэміі. Фота: Angela Püskül/wikimedia.org

Цяпер там ёсць тры асноўныя постдыпломныя курсы — гадавы курс па базавай спецыяльнасці «Міжнароднае права» (т. зв. «дыпломны курс», менавіта яго заканчвалі Макей з Алейнікам і ён дагэтуль высока цэніцца ў свеце) і дзве магістарскія праграмы: «Магістр перадавых міжнародных даследаванняў» і «Магістр у галіне экалагічных тэхналогій і міжнародных адносін». Акадэмія прапануе некалькі спецкурсаў і летніх курсаў, а таксама арганізуе розныя менш значныя адукацыйныя праграмы і імпрэзы. 

Атмасферу Акадэміі маляўніча апісваў пасол Беларусі ў Нямеччыне (1992—1994) і дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Пятро Садоўскі:

«Акадэмія існуе яшчэ з часу кайзеркі Марыі Тэрэзіі (18 ст.), яна задумвалася як цэнтр моўнай падрыхтоўкі аўстра-венгерскіх дыпламатаў. Паступова мэты пашырыліся. Цяпер Акадэмія — цэнтр гуманітарнай падрыхтоўкі высокіх афіцэраў НАТА. І замежных стажораў. У брусельскім прадстаўніцтве Аўстрыі (ÖV NATO Brüssel) ёсць спецыяльны амаль афіцыйны прадстаўнік Акадэміі.

Усе былыя стажоры гэтай навучальнай установы — ужо «мечаныя», там няма традыцыі канфрантацыі з гледзішча ідэалогіі, гэта — асветная ўстанова са сваім карпаратыўным духам. Гэта — не ўстанова спецслужбаў, якія традыцыйна кантактуюць ва ўсім свеце нават праз галовы ўрадаў. Але выпускнікі гэтай навучальнай установы ведаюць сваіх калег і, сустракаючыся праз гады, усміхаюцца адно аднаму: «Маска, я цябе ведаю!»

У гэтым сэнсе Макей … насіў у кішэні гальштук еўрапейскага скаўта. І размовы пра тое, што Макей мог па даручэнні прэзідэнта весці нейкія канфідэнцыйныя перамовы з даверанымі асобамі «з таго боку» — небеспадстаўныя».

Чалавек, які некалі таксама вучыўся ў Акадэміі, падзяліўся сваімі ўражаннямі ад гэтай установы: «Па вялікім рахунку, гэта звычайная ўстанова постдыпломнай адукацыі.

Універсітэт, але з ухілам у спецыфічныя прадметы: мовы, міжнародная гісторыя, міжнароднае права, дыпламатычны пратакол і г. д. Там вывучаюць шмат спецыфічных рэчаў, якіх у іншых універсітэтах не знойдзеш, але яны важныя для прафесійных дыпламатаў. Я там прайшоў некалькі курсаў таксама.

Макей і іншыя туды па лініі МЗС ездзілі на павышэнне кваліфікацыі. Часцей за ўсё нашы дыпламаты для гэтых мэтаў едуць або ў Маскву ў нейкую з інстытуцый пры Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных зносінаў (МГІМО), або ў Венскую акадэмію».

Кантакты з Акадэміяй улады актыўна падтрымлівалі да нядаўняга часу. У 2016 годзе лукашэнкаўскі дэпутат Ігар Марзалюк разам з тагачасным старшынёй псеўдадаследчага цэнтра ECooM Сяргеем Мусіенкам прэзентавалі там зборнік «Беларусь: незалежнасць як нацыянальная ідэя». 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Найлепшая фігура ў цяперашняй сітуацыі». Дыпламаты — пра Сяргея Алейніка

Быў дэлегатам УНС, дачка вучыцца ў Германіі. 5 фактаў пра новага камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі СПА

Каментары3

  • КГБ СССР
    13.12.2022
    Гняздо КГБ))))
  • Anatol Starkou
    13.12.2022
    Соросята.
  • даведка
    14.12.2022
    У обоих в биографии факт многолетней службы в Вооружённых силах, т.е. военной внешней разведке (ГРУ).

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня10

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

У спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключылі ўсю італьянскую нацыянальную кухню. Гэта першы такі выпадак у гісторыі4

МАРГ заклікае беларусаў кожную пятніцу размаўляць па-беларуску і слухаць беларускую музыку43

Урад Літвы не атрымліваў паведамлення пра намер Ціханоўскай пакінуць Вільню3

Украіна нанесла ўдар па нафтаздабыўнай платформе «Лукойла» ў Каспійскім моры4

У Балгарыі масавыя пратэсты. Урад пайшоў у адстаўку5

Ва Уроцлаве машыну беларуса пяты раз псуюць невядомыя7

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку4

Лаўроў заявіў, што Расія не думала нападаць на Украіну і не збіраецца атакаваць Еўропу9

Кіраўніцтва абароннага завода ва Украіне крала грошы на закупках брані для танкаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня10

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць