Грамадства11

Падатак на прафесійны даход для рамеснікаў можа скласці 6 рублёў у месяц

У Беларусі падрыхтаваны законапраект, які дазволіць рамеснікам прымяняць падатак на прафесійны даход. Пра гэта распавяла начальніца аддзела падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў МПЗ Таццяна Путрык падчас вебінара «Падатак на прафдаход» 14 снежня, піша Office Life.

Па словах прадстаўніцы МПЗ, фізасоба, якая займаецца рамеснай дзейнасцю, з 2023 года будзе мець права перайсці на прымяненне падатку на прафдаход. Каб даць магчымасць рамеснікам прымяняць такі падатак, з 1 студзеня 2023 года рамесны збор будзе выплачвацца штомесяц, і яго сума складзе 6 рублёў.

Тыя фізічныя асобы, якія вядуць рамесную дзейнасць і захочуць перайсці на прымяненне падатку на прафдаход, напрыклад, у лютым 2023 года, збор павінны выплаціць да пачатку рамеснай дзейнасці за адпаведны месяц, у якім ажыццёўлены пераход. Ім рамесны збор будзе пералічаны.

Путрык падкрэсліла, што прапанова аб штомесячнай выплаце рамеснага збору — гэта законапраект, і калі ён будзе прыняты, то пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2023 года. А дзеючае заканадаўства абавязвае ў 2022 годзе фізічных асоб-рамеснікаў выплаціць збор за 2023 год не пазней за 28 снежня ў суме 62 рублі.

Калі законапраект будзе прыняты ў такой рэдакцыі, то з 1 студзеня 2023 года ўсім фізічным асобам-рамеснікам, якія заплацілі збор у снежні 2022 года, правядуць пераразлік з памесячнай выплатай. А ў выпадку, калі фізасоба пяройдзе на прымяненне падатку на прафдаход, пераразлік зробяць і за канкрэтны месяц, у якім будзе ажыццёўлены такі пераход.

З 1 студзеня ў Беларусі падатак на прафесійны даход у некаторых выпадках будзе абавязковым, а ў іншых — добраахвотным. У пастанове Саўміна № 851 «Аб пераліку відаў дзейнасці» вызначана, хто з самазанятых можа стаць плацельшчыкам падатку на прафесійны даход. У пералік не трапілі прафесійныя паслугі бухгалтараў, юрыстаў, іншыя. Амаль усе віды дзейнасці, па якіх ІП могуць супрацоўнічаць з юрасобамі, аказаліся па-за сферай прымянення НПД.

Каментары1

  • Жук
    14.12.2022
    Не 62 рублі за год, а 64 - две базавых. Базавая - 32

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА21

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Сбер банка ў Мінску адкрываюць помнік качцы

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі28

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»18

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг1

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму1

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву10

Міністр абароны Ізраіля прыгразіў, што жыхары Тэгерана хутка заплацяць за іранскія атакі на жылыя кварталы2

Як даведацца, ці апырсквалі клубніцы: адзін просты спосаб раскрые праўду4

Беларусы могуць адмовіцца ад некаторых камунальных паслуг3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА21

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць