Свет

Працяг падтрымкі Украіны ўхваляюць 74% грамадзян краін Еўрасаюза. Лідары шведы і фіны, найбольш скептычныя грэкі і балгары

Пра тое, што настроі на падтрымку Украіны ў яе вайне з Расіяй застаюцца ў аб'яднанай Еўропе высокімі, сведчаць звесткі апытання Eurobarometer, якое праводзілі па замове Еўрапарламента. Даследаванне было праведзена паміж 12 кастрычніка і 7 лістапада ва ўсіх 27 краінах — сяброўках ЕС. Апытанне ладзілі з вока на вока, усяго правялі 26 443 інтэрв'ю.

У 24 краінах — удзельніцах ЕС большасць грамадзян ухваляюць падтрымку Украіны, пры гэтым у пяці з іх паказчык падтрымкі перавышае 90%. Пры гэтым самы высокі ўзровень у Швецыі (97%), Фінляндыі (95%), Нідэрландах (93%), Партугаліі (92%) і Даніі (92%).

Узровень падтрымкі Украіны ў Літве — 87%, Польшчы — 85%, Латвіі — 80%, Эстоніі — 76%. У Венгрыі, улады якой заўсёды займаюць асаблівую пазіцыю па санкцыях супраць Расіі, грамадства падтрымлівае Украіну на 59%, і гэта не апошняе месца.

Толькі ў трох краінах узровень падтрымкі Украіны ніжэйшы за 50%: у Славакіі (49%), Грэцыі (48%) і Балгарыі (48%).

«За дзесяць месяцаў вайны ва Украіне падтрымка канкрэтных мер, прынятых ЕС, такіх як санкцыі супраць расійскага ўрада або фінансавая, ваенная ці гуманітарная падтрымка Украіне, працягвае заставацца на ўзроўні 73%», — гаворыцца ў заяве па выніках апытання.

Пры гэтым каля дзвюх трацін (65%) грамадзян ЕС лічаць, што з-за вайны і яе наступстваў іх жыццё зменіцца. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней1

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Усе навіны →
Усе навіны

МУС Украіны: Расія разам з целамі ўкраінскіх вайскоўцаў перадае і расійскіх1

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА34

Вось як выглядае ўкраінскі вайсковец пасля трох гадоў расійскага палону ФОТАФАКТ10

Расійскія прапагандысты тэрмінова эвакуіруюцца з Тэгерана6

«Загрузка ўпала, заказаў менш». Работнікаў прадпрыемства ў Рэчыцы сталі адпраўляць у адпачынкі без аплаты5

Чаму вучэнні «Захад-2025» вырашылі правесці ў цэнтры краіны, а не каля межаў НАТА — меркаванне ўкраінскага палітолага4

Прарасійскія надпісы на целе ўкраінскага вайскоўца выразаў хірург падчас аперацыі4

Каля берагоў Канады заўважылі рэдкі чорны айсберг1

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней1

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць