Грамадства1212

СТБ: Расія нават цвіка зрабіць не можа, а Пуцін чалавек з асаблівасцямі

Расія — краіна, якая апынулася ў нявыкрутцы з-за санкцый, аднак Беларусь як тэхналагічна больш развітая выратуе суседнюю дзяржаву. Тое, што Крэмль хоча паглынуць Беларусь, — канспіралогія, а Пуціну як роднаму чалавеку мы даруем яго недасканаласці. Пра гэта гаварылі ў сюжэце СТБ напярэдадні прыезду Пуціна ў Беларусь.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не быў у Беларусі 3,5 года, прытым што Лукашэнка лётаў да яго рэгулярна. Гэта дало нагоду меркаваць, што Пуцін едзе ціснуць на Лукашэнку і ў пытаннях інтэграцыі, і ў пытаннях удзелу Беларусі ў вайне.

Вядучыя сюжэта даводзяць, што галоўная тэма перамоваў — «пытанне антысанкцыйнага ўзаемадзеяння», якое цяпер «актуальнае для Расіі нават больш, чым для Беларусі».

Вядучыя прыгадалі выказванні Валянціны Мацвіенка, якая адкрыла для сябе, што ў Расіі нават сваіх цвікоў не выпускаюць. «І тады расійскія губернатары, якія выбудоўвалі з намі адносіны, паглядзелі на нашу краіну па-новаму».

Паводле СТБ, раней у Расіі пра Беларусь думалі, што «мы бульбу толькі вырошчваем, а па факце высокатэхналагічныя рэчы мы ўмеем рабіць, а што не ўмеем, хутка вучымся».

Абмеркавалі на СТБ і гучныя загалоўкі ў СМІ, што Крэмль хоча паглынуць Беларусь.

Хаця тэму вайны вядучыя цалкам абмінулі, аднак заўважылі, што «для тых, хто ў танку, Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу 1001-шы, ужо, напэўна, раз нагадаў аб правілах выбудоўвання адносін з нашай краінай», — зазначыла вядучая, але дадала, што гэта «датычыць не толькі Расійскай Федэрацыі».

У сюжэце пераслухалі тэзіс Лукашэнкі пра тое, што «суверэнітэт, незалежнасць — непарушныя, і ўсякія размовы ў нас ці там інакш — гэта значыць здрада інтарэсам беларускага народа. Мы з Расіяй як суверэнная і незалежная дзяржава», — паўтарыў Лукашэнка.

Лукашэнка лічыць, што ні ў адной з праграм саюзнай дзяржавы няма замаху на наш суверэнітэт. Таму, на ўсялякі выпадак, прэм’еру і віцэ-прэм’еру даручыў «жорстка з гэтага зыходзіць, ні налева, ні направа».

Паглуміліся вядучыя і з Пуціна. Яны згадалі пра «асаблівасці таймінгу кіраўніка РФ», што ён мае звычку спазняцца, таму невядома, у колькі пачнецца сустрэча. «Расіяне нам блізкія людзі, а блізкім людзям прынята дараваць іх маленькія слабасці», — рэзюмавалі на СТБ.

Каментары12

  • Тута
    19.12.2022
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, Сцяг не французскі, а гандлёвы галандскі. Здаецца ў лютым Зюганаўцы падымалі пытанне ў Думе аб вяртанні сцяга СССР, апелюючы тым, што сучасны сцяг РФ, гэта сцяг галандскіх купцоў, што гандлявалі морам з маскоўскім царствам, а Петр яго пераняў як сцяг Імперыі, бо сам часта карыстаўся тымі караблямі для падарожжаў.
  • М-65
    19.12.2022
    Трудно не согласиться —но с дополнением:действительно,оба этих персонажа с особенностями развития.
  • 3
    19.12.2022
    там можно болтать, что угодно, лишь бы зарплату платили) 

Цяпер чытаюць

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука1

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў3

79‑гадовую пенсіянерку ў Столінскім раёне шукалі 4 дні і знайшлі жывой5

У Кітаі працягваюцца жорсткія чысткі ў арміі: паляцела галава другога чалавека ў войску3

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім23

Філосаф Мацкевіч прапануе стварыць варыянт беларускай рускай мовы, каб зблізіць яе з беларускай125

Польскі суд адмовіўся выдаваць Германіі абвінавачанага ў падрыве «Паўночнага патока»4

Аляксандр Азараў закрывае фонд Bypol4

У «Беларуснафце» расказалі, як вырашаюць праблему чэргаў на АЗС6

У мінскай Камароўкі з'явіўся канкурэнт. Якія цэны на гэтым «сакрэтным» рынку?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука1

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць