Грамадства11

71-гадоваму акадэміку Алегу Давыдзенку і яго жонцы прысудзілі па 3 гады хатняй хіміі

Члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара біялагічных навук Алега Давыдзенку і яго жонку Наталлю Акцябрскую абвінавацілі ў «актыўных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» ды «абразе Лукашэнкі».

Алег Давыдзенка з жонкай Наталляй Акцябрскай. Фота: сацыяльныя сеткі

Паводле знаёмых сям’і, справу супраць іх суд Савецкага раёна Мінска разгледзеў за адзін дзень. Вяла працэс суддзя Алена Жуковіч. Яна палічыла, што віна Давыдзенкі і Акцябрскай па ч. 1 арт. 342 і арт. 368 даказаная, і абаіх пакарала трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Алега Давыдзенку і яго жонку Наталлю Акцябрскую затрымалі раніцай 2 лістапада. Нагодай для пераследу сужэнцаў стала фота, на якім яны стаяць з плакатам падчас пратэстаў 2020 года.

Вядома, што Давыдзенку да суда трымалі пад вартай, а па зняволенні звольнілі з Інстытута генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук Беларусі.

Алег Давыдзенка — доктар біялагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі. Ён аўтар 300 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 1 падручніка, вывеў 19 гатункаў раслін. Ён даследаваў геном карэннага насельніцтва Беларусі.

Паводле калег, Алег Давыдзенка ніколі не быў захоплены кар'ерай. Яго жыццё заўсёды было падпарадкавана навуцы — даследаванням, лабараторыі.

У 2020 годзе ён быў сярод падпісантаў ліста навукоўцаў супраць гвалту ў краіне пасля выбараў і выйшаў з афіцыйнага прафсаюза.

Арыштаваныя 71-гадовы членкар Акадэміі навук і яго жонка

Каментары1

  • Што там
    29.12.2022
    А председателю совхоза сколько дадут?

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзясяткі кажаноў выкінулі на снег каля гімназіі ў Салігорску. Што было далей8

Васьмікласніца ў расійскім Краснаярску абліла бензінам і падпаліла аднакласніка12

«Мінсктранс» пракаментаваў гісторыю з дзяўчынай, якая трапіла ў бальніцу пасля ўдару токам у тралейбусе1

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць