Сёння ў саборы святога Пятра ў Ватыкане пачалася цырымонія развітання з былым Папам Бенедыктам XVI, які памёр 31 снежня на 96-м годзе жыцця.
Перад саборам выстраілася доўгая чарга жадаючых развітацца. Гэта можна будзе зрабіць да пахавання, якое пройдзе ў чацвер, 5 студзеня.

Фота: AP / Andrew Medichini
Бенедыкт быў абраны 265-м Папам у красавіку 2005 года пасля смерці Яна Паўла ІІ. У 2013 годзе ён добраахвотна склаў з сябе паўнамоцтвы.

Фота: AP / Alessandra Tarantino

Фота: AP / Alessandra Tarantino

Фота: AP / Alessandra Tarantino
Ціхі геній Папы Бенедыкта XVI
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары