Улада1111

Рух «За Свабоду» гатовы ўдзельнічаць у мясцовых выбарах

Пазіцыя кіраўніцтва ПАГА Руху «За Свабоду» з нагоды абвяшчэння даты правядзення выбараў у мясцовыя саветы.

Пазіцыя кіраўніцтва ПАГА Руху «За Свабоду» з нагоды абвяшчэння даты правядзення выбараў у мясцовыя саветы.

− Дзейнасць нашых актывістаў і мясцовых структураў накіравана на тое, каб актыўна спрыяць вырашэнню лакальных праблемаў. Такая дзейнасць карыстаецца папулярнасцю сярод жыхароў рэгіёнаў, і гэта стварае добрыя шансы на перамогу на мясцовых выбарах. Да таго ж, сярод актывістаў Руху даволі шмат тых, хто мае досвед дэпутацкай дзейнасці на мясцовым узроўні, − кажа намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Паводле намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Віктара Карнеенкі, удзел актывістаў арганізацыі ў мясцовых выбарах дазволіць вырашыць шэраг задач:

− Падчас кампаніі мы атрымаем магчымасць давесці людзям пра перавагі мясцовага самакіравання ў пытанні эфектыўнага расходавання бюджэтных сродкаў на патрэбы рэгіёна, зможам аказаць падтрымку маладым мясцовым лідэрам, якія хочуць займацца палітыкай на лакальным узроўні. Вельмі важна падчас мясцовых выбараў паспрабаваць дамагчыся рэальных зменаў у практыцы правядзення электаральных кампаній.

Паводле кіраўніцтва Руху, большасць актывістаў арганізацыі схіляюцца да актыўнага ўдзелу ў кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Разглядаецца магчымасць правядзення супольнай выбарчай кампаніі з палітычнымі структурамі, якія ўдзельнічаюць у стварэнні Нацыянальна‑дэмакратычнай кааліцыі.

Як стала вядома 20 кастрычніка, выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў пройдуць у красавіку 2010 году.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Заходнія спецслужбы фіксуюць зніжэнне колькасці расійскіх дыверсій у Еўропе1

Навукоўцы знайшлі незвычайныя формы жыцця ў самых глыбінях акіяна. Раней думалі, што там увогуле ніхто не жыве

Драгічынская раёнка выпусціла кампліментарнае відэа пра ўпарадкаванне горада. У каментарах раскрылі і іншы бок1

«Па загадзе зверху, але не Папы». Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк упершыню публічна расказаў пра сваё звальненне

Станіслава Гліннік адмовілася ад віцэ-спікерства ў Каардынацыйнай радзе5

У Мінску збіраюцца знесці цяплічны камбінат і двухпавярховыя дамы на Парніковай. Што плануецца ўзамен?4

У Кітаі дайвер правёў пяць дзён у падводнай пячоры, харчуючыся сырой рыбай3

Індыя будзе купляць нафту ў Расіі не зважаючы на папярэджанні Трампа7

Ціханоўская ўразіла Мелказёрава адказам на пытанне, калі апошні раз была шчаслівая7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць