У Маскве 235-ы гарнізонны вайсковы суд арыштаваў малодшага сяржанта Яўгена Краўчанку па абвінавачанні ў дэзерцірстве з зоны баявых дзеянняў на Луганшчыне, паведамляюць РІА «Новості». За гэта яму паводле расійскага заканадаўства пагражае да 15 гадоў зняволення.

Фота ілюстрацыйнае
Як раней пісаў «Коммерсант», расійскі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу пасля таго, як Краўчанка і яшчэ сямёра вайскоўцаў самавольна пакінулі фронт і на таксі ды спадарожных машынах дабраліся да падмаскоўнага Падольска. Там яны ўсе з'явіліся ў мясцовы аддзел паліцыі.
Каментары